Ідэалагічная работа ў кантэксце сучаснасці — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Ідэалагічная работа ў кантэксце сучаснасці

24 июня 2015 -
article1774.jpg

 

Ідэалагічная работа ў кантэксце сучаснасці

Рэспубліканскі форум-практыкум "Ідэалагічная работа ў кантэксце ключавых палажэнняў Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Беларусі" прайшоў 18 чэрвеня ў Мінску. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, Мінгарвыканкама, прадстаўнікі абласных і раённых выканкамаў. У час форуму была арганізавана работа пяці секцый — "Ідэалагічнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", "Сучасныя камунікацыі ў ідэалагічнай рабоце", "Практычныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", "Дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый па кансалідацыі беларускага грамадства", "Дзяржаўная кадравая палітыка і механізм яе рэалізацыі ў сістэме падрыхтоўкі ідэалагічных работнікаў". <o:p></o:p>

 

Ідэалагічныя работнікі павінны весці адкрыты, шчыры дыялог з працоўнымі

"Ідэолагі павінны гаварыць людзям праўду, весці адкрыты, шчыры дыялог з працоўнымі. Ідэалагічнай вертыкалі неабходна пастаянна выяўляць праблемныя пытанні, якія хвалююць грамадзян. Асаблівую важнасць для ідэалагічнай работы набывае сацыялагічная інфармацыя. Даныя сацапытанняў павінны служыць дадатковым каналам зваротнай сувязі з насельніцтвам у дыялогу з органамі ўлады, стаць інструментам для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў", — сказаў у сваім выступленні на форуме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі.<o:p></o:p>

 

 

Ідэолагі павінны мець веды ў галіне менеджменту і PR-тэхналогій — Бузоўскі

"Ідэолаг — шырокафарматны спецыяліст, які павінен мець веды ў галіне менеджменту, PR-тэхналогій, аратарскага майстэрства. Патрабаванні, якія сёння прад'яўляюцца да ідэалагічнай галіны, даволі высокія, паколькі геапалітыка дыктуе канкурэнтныя ўмовы з іншымі краінамі", — сказаў Ігар Бузоўскі, падкрэсліўшы, што эканоміка звязана з паняццямі "ідэалогія", "PR-менеджмент".<o:p></o:p>

Ён адзначыў, што ацэнка работы ідэалагічнай вертыкалі ў тым ліку характарызуецца паняццямі "стабільнасць", "мір і парадак у грамадстве". <o:p></o:p>

"Стабільнасць, каштоўнасці, якія існуюць у грамадстве, — гэта здабытак і заслуга ідэалагічнай вертыкалі", — падкрэсліў Ігар Бузоўскі.<o:p></o:p>

 

У Беларусі неабходна арганізаваць сістэмную работу з кадравым рэзервам — Бузоўскі

"У Беларусі трэба арганізаваць сістэмную работу з кадравым рэзервам, узяць курс на амаладжэнне кадраў у ідэалагічнай вертыкалі. Пры гэтым хачу падкрэсліць, што падыходзіць да адбору гэтых кадраў трэба прафесійна. Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі гатова распрацаваць тыпавыя метадычныя рэкамендацыі па рабоце з моладдзю з улікам яе стратыфікацыі на групы. Рэкамендацыі могуць быць выкарыстаны кіраўнікамі і спецыялістамі дзяржаўных органаў і арганізацый", — сказаў Ігар Бузоўскі.<o:p></o:p>

Ён таксама падкрэсліў, што неабходна прыкласці максімум намаганняў для таго, каб дапамагчы маладому пакаленню рэалізаваць свае магчымасці, удзяліўшы ўвагу пытанням занятасці, падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы, прадухіленню п'янства і наркаманіі. "Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на маладых спецыялістаў. Важна такая форма работы як настаўніцтва, якая вельмі эфектыўная, калі да яе падыходзіць нефармальна. Не варта забываць аб рабоце з таленавітай і адоранай моладдзю, якая з'яўляецца прыкладам для іншых", — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.<o:p></o:p>

 

Бузоўскі: аналітычнасць — найбольш актуальная задача для традыцыйных СМІ

"Традыцыйныя СМІ павінны пайсці далей, чым звычайнае інфармаванне, стужку навін прадастаўляе сёння вялікая колькасць рэсурсаў. Аналітычнасць — найбольш актуальная задача, якая стаіць перад традыцыйнымі сродкамі масавай інфармацыі", — сказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі.<o:p></o:p>

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама адзначыў, што сёння сацыяльныя сеткі выступаюць своеасаблівым клапанам для выпускання пары ў насельніцтва. "Калі мы хочам быць пачутымі, трэба прыходзіць на тыя пляцоўкі, дзе збіраюцца людзі, каб атрымаць цікавую для іх інфармацыю. І даваць інфармацыю нам трэба ў адпаведнасці з асаблівасцямі інтэрнэту — хутка, лаканічна і аргументавана. У новых умовах традыцыйным СМІ трэба праяўляць больш творчай ініцыятывы і ў стварэнні арыгінальных інфармацыйных ніш. Калі інтэрнэт мае перавагу ў аператыўнасці, трэба гэтым карыстацца", — звярнуў увагу Ігар Бузоўскі.<o:p></o:p>

 

Шадко: мала зрабіць якасны кантэнт, трэба даставіць яго чытачу

Такое меркаванне выказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко.<o:p></o:p>

Першы намеснік міністра адзначыў, што сёння значная частка насельніцтва Беларусі з'яўляецца карыстальнікам сеткі Інтэрнэт. Калі ў 2001 годзе толькі каля 2 працэнтаў грамадзян звярталіся за інфармацыяй у Сусветную павуціну, то сёння гэта лічба дасягнула 40 працэнтаў. "Асабліва папулярны сярод грамадзян мабільны інтэрнэт і дадаткі для смартфонаў. Вялікую значнасць у жыцці грамадства набылі сацыяльныя сеткі. Гэтыя моманты таксама трэба ўлічваць пры ідэалагічнай рабоце", — упэўнены Дзмітрый Шадко.<o:p></o:p>

Ён таксама абазначыў, што амаль 60 працэнтаў грамадзян не слухаюць радыё, 50 працэнтаў — не чытаюць газеты, амаль 10 працэнтаў — не глядзяць тэлевізар. "Атрымліваецца, што наша інфармацыя проста не даходзіць да людзей. Мала зрабіць якасны кантэнт, трэба даставіць яго дадому чытачу", — звярнуў увагу першы намеснік міністра.<o:p></o:p>

 

Актыўная работа ў сацсетках дапаможа СМІ быць канкурэнтнымі і эфектыўнымі — Матусевіч

"Сучасныя камунікацыі адыгрываюць вялікую ролю ў ідэалагічнай рабоце. Сёння ідэолагі, СМІ павінны актыўна выкарыстоўваць патэнцыял інтэрнэту, паколькі менавіта глабальная камп'ютарная сетка з'яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі для большай палавіны насельніцтва Беларусі", — сказаў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. — <o:p></o:p>

"Уменне працаваць у сацыяльных сетках — гэта абавязак і дзяржорганаў, і ідэалагічнай вертыкалі, і СМІ, калі яны хочуць быць актуальнымі, канкурэнтнымі, эфектыўнымі".

Ён адзначыў, што СМІ актыўна выкарыстоўваюць новыя формы работы. "Друкаваныя сродкі масавай інфармацыі маюць электронныя версіі, развіваецца інтэрнэт-тэлебачанне. Ва ўсіх рэгіянальных газет ёсць сайты. Вядома, яны маюць розны кантэнт і структуру і, безумоўна, павінны ўдасканальвацца. Я ўпэўнены, што рэспубліканскі форум-практыкум, які сабраў у Мінску ідэолагаў, кіраўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з усіх рэгіёнаў, паслужыць стымулам для далейшага развіцця, рэалізацыі ў жыццё новых творчых ідэй", — падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі.<o:p></o:p>

 

Дзербін: ідэалагічны работнік павінен быць сувязным звяном у пошуку рашэнняў праблем

"Ідэалагічны работнік павінен быць сувязным звяном у пошуку рашэнняў існуючых праблем. Важна не дапусціць узнікнення сацыяльнай напружанасці, што правакуецца няпростымі працэсамі скарачэння штатаў і рэструктурызацыі прадпрыемстваў, аказваючы людзям неабходную маральную і практычную падтрымку", — сказаў дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксей Дзербін.<o:p></o:p>

Дырэктар ІАЦ адзначыў, што сёння ў секцыі "Ідэалагічнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны" ўсе ўдзельнікі дыскусіі сышліся на думцы, што важная задача ідэалагічнага забеспячэння — растлумачыць насельніцтву, што вынікі работы прадпрыемстваў і ўсёй эканомікі, дабрабыт кожнай сям'і залежаць ад захавання працоўнай дысцыпліны, добрасумленнага выканання абавязкаў і ініцыятыўнасці.<o:p></o:p>

"Крызісы прыходзяць і адыходзяць, а кадравы і працоўны патэнцыял — гэта галоўнае, што вызначае нашу сучаснасць і будучыню. У цэнтры ўвагі ідэолагаў павінны быць пытанні прымянення дэкрэта нумар 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў" і нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", — упэўнены ён.

Паводле слоў Аляксея Дзербіна, безупынных намаганняў ад мясцовых улад патрабуе і вырашэнне штодзённых праблем у жыцці грамадзян: забеспячэнне ў належным асартыменце прадуктамі харчавання, таварамі, лякарствамі, якаснымі і даступнымі паслугамі аховы здароўя, наладжванне належнай работы камунальнай службы і выкананне іншых сацыяльных стандартаў. "Мы не павінны даць людзям усумніцца ў тым, што дзяржава рабіла і прадаўжае рабіць усё магчымае для забеспячэння дастойнага ўзроўню агульнадаступных сацыяльных паслуг", — сказаў на заканчэнне дырэктар ІАЦ.<o:p></o:p>

 

Жылінскі: ідэалагічныя работнікі павінны мець непадробны інтарэс да жыцця грамадзян

"Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі ідэалагічных кадраў — гэта складаны і шматгранны працэс, які патрабуе комплекснага падыходу, вынікам якога павінны стаць веды і кампетэнтнасць ідэолагаў, разуменне імі жыцця і непадробны інтарэс да людзей, іх запатрабаванняў і патрэб", — сказаў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Марат Жылінскі.<o:p></o:p>

Рэктар Акадэміі кіравання звярнуў увагу, што галоўнае ў ідэалагічнай дзейнасці — гэта работа з канкрэтным чалавекам.

"Дайсці да душы і свядомасці кожнага — гэта майстэрства і вялікая праца. Таму ідэалагічныя работнікі павінны мець самую высокую кваліфікацыю і адпаведную спецыяльнасць. Сёння стала відавочна, што эфектыўнасць ідэалагічнай работы залежыць ад адказнасці і ўмелых дзеянняў ідэолагаў, таму што яны вырашальная сіла ў ажыццяўленні важнейшых палітычных і сацыяльна-эканамічных задач", — адзначыў ён.<o:p></o:p>

 

Ідэолагам неабходна наладзіць эфектыўную зваротную сувязь з насельніцтвам — Шорац

"Без ідэалагічнага суправаджэння немагчыма ніводная сфера дзейнасці. Ідэолагам неабходна наладзіць эфектыўную зваротную сувязь з насельніцтвам. Мы павінны бачыць, што хвалюе людзей, якія праблемы неабходна вырашаць. Ад узаемаразумення і ўзаемадзеяння ў гэтай сферы залежыць многае", — сказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.<o:p></o:p>

Ён выказаў упэўненасць у тым, што ідэі, якія будуць агучаны на семінары, дапамогуць выйсці на новы ўзровень у ідэалагічнай рабоце з грамадзянамі.<o:p></o:p>

 

Мінгарвыканкам: ідэалагічным работнікам неабходна звярнуць увагу на прыватны сектар эканомікі

"На сёння сектар сярэдняга і малога бізнесу практычна застаецца без увагі ідэалагічных работнікаў. У Беларусь прыходзяць замежныя інвестары, ствараюцца сумесныя прадпрыемствы, філіялы вядомых замежных карпарацый, на іх працуюць нашы суайчыннікі, якія маюць поўнае права на абарону сваіх інтарэсаў. І тут магутным рычагом уздзеяння, на нашу думку, павінны стаць прафесійныя саюзы", — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.<o:p></o:p>

Паводле яго слоў, у Беларусі наспела неабходнасць уважліва вывучыць нарматыўна-прававую базу з пункту гледжання далейшай абароны правоў працоўных і ролі прафсаюзаў у працоўных калектывах. "Безумоўна, прафсаюзныя арганізацыі павінны прымаць удзел у вырашэнні вытворчых задач, кантраляваць прадукцыйнасць працы, своечасовасць выплаты заработнай платы, падключацца да пошуку новых рынкаў збыту. Немалаважная роля прафесійных саюзаў у захаванні працоўных калектываў", — падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.<o:p></o:p>

 

У Беларусі наспела неабходнасць правядзення ідэалагічных экспертыз кіраўніцкіх рашэнняў — Карпенка

"Змяненні, што адбываюцца ў сусветнай палітыцы, эканоміцы, культуры, патрабуюць ад ідэалагічных работнікаў адмовіцца ад устарэлых шаблонаў. Лічу, што ў Беларусі наспела неабходнасць правядзення ідэалагічных экспертыз кіраўніцкіх рашэнняў. Яны павінны праводзіцца ў органах дзяржаўнай улады пры прыняцці любых рашэнняў нараўне з юрыдычнай экспертызай, — сказаў Ігар Карпенка. — Экспертыза заключаецца ў праверцы адпаведнасці прынятых кіраўніцкіх рашэнняў існуючай грамадска-палітычнай абстаноўцы. Было б апраўдана, каб Акадэмія кіравання ўзялася за распрацоўку гэтай навуковай тэмы".<o:p></o:p>

Ён таксама адзначыў, што вырашыць праблемы аказання метадычнай дапамогі, павышэння прафесійнага ўзроўню кадраў дапаможа арганізацыя работы школ маладога ідэолага. "Настаўнікамі ў такіх школах павінны стаць найбольш вопытныя намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. Маладыя ідэолагі маглі б праходзіць абавязковую стажыроўку на прадпрыемствах", — сказаў Ігар Карпенка.<o:p></o:p>

 

Гігін: сучасная сістэма ўзаемадзеяння ўлады і грамадскіх аб'яднанняў даказала сваю эфектыўнасць

"Шырокая сетка грамадскіх аб'яднанняў, сярод якіх — "Белая Русь", маладзёжныя, прафсаюзныя, жаночыя, ветэранскія і іншыя арганізацыі, дае магчымасць стварыць дастатковы грамадзянскі актыў, на які могуць абапірацца прадстаўнікі мясцовых органаў улады", — сказаў галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін.<o:p></o:p>

Галоўны рэдактар часопіса адзначыў, што органы ўлады гатовы пашыраць супрацоўніцтва з партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі, якія таксама неабходна настройваць на больш рэзультатыўную работу.<o:p></o:p>

Паводле слоў Вадзіма Гігіна, удзельнікі сённяшняй секцыі аб дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый па кансалідацыі беларускага грамадства сышліся на думцы, што Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі павінна ўзмацніць ідэалагічны і палітычны складнік пры падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы кіраўнікоў органаў дзяржаўнай улады неідэалагічнага профілю. "Цяпер ідэалагічны складнік ёсць і ў тых, хто займаецца будаўніцтвам або эканомікай. Гэтыя спецыялісты таксама вядуць прыёмы грамадзян, працуюць з людзьмі, таму павінны валодаць такой методыкай", — растлумачыў ён.<o:p></o:p>

Яшчэ адзін важны напрамак у рабоце ідэолагаў — своечасовае ўзаемадзеянне з грамадскімі грамадзянскімі актывістамі. Неабходна праводзіць іх сацыялізацыю, нагружаць работай у выбарчых камісіях, грамадскіх аб'яднаннях, каб не дапусціць уваходжання гэтых актыўных людзей у дэструктыўныя арганізацыі.<o:p></o:p>

"Ідэалагічная вертыкаль павінна абапірацца не толькі на саміх дзяржслужачых, але і на шырокае поле актывістаў. Іх актыўнасць можна накіроўваць у маладзёжныя, прафсаюзныя, ветэранскія або іншыя арганізацыі. Акрамя таго, было адзначана, што на месцах грамадскія аб'яднанні павінны ўзначальваць палітычна актыўныя грамадзяне. Тады да такіх арганізацый будзе больш даверу", — лічыць Вадзім Гігін.

Па матэрыялах БелТА.<o:p></o:p>

<o:p> </o:p>

<o:p> </o:p>

Комментарии (0)
Добавить комментарий