Першая сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Першая сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання

12 марта 2018 - Administrator
article3808.jpg

 7 сакавіка адбылося пасяджэнне першай сесіі Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Удзел у яе рабоце прымалі, акрамя абраных дэпутатаў, старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнік спраў райвыканкама. 


На сесіі разглядаліся арганізацыйныя і іншыя актуальныя пытанні з жыцця і дзейнасці раёна – усяго 10 пытанняў.

Дэпутацкі корпус раёна у новым складзе старшынёй Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў абраў зноў Аляксандра Фёдаравіча Сароку. Намеснікам старшыні зноў жа абраны Васіль Цімафеевіч Шчурко. Дэпутатамі прынята рашэнне аб утварэнні пастаянных камісій і прэзідыума Івацэвіцкага райсавета.
Зацверджаны план работы Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання на бягучы год, былі разгледжаны і іншыя пытанні.
Валянціна БОБРЫК.
Комментарии (0)
Добавить комментарий