Спрацавалі добра, а можам яшчэ лепш — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Спрацавалі добра, а можам яшчэ лепш

1 февраля 2018 - Administrator
article3703.jpg

 29 студзеня ў малой зале райвыканкама адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, падчас якога былі разгледжаны наступныя пытанні: “Аб выніках сацыльна-эканамічнага развіцця Івацэвіцкага раёна за 2017 год” і “Аб выніках выканання бюджэту Івацэвіцкага раёна за 2017 год і задачах па забеспячэнні выканання бюджэту раёна ў 2018 годзе”. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук, а ўдзел у ім бралі начальнікі аддзелаў, упраўленняў і службаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.


Перш чым заслухаць з дакладамі намеснікаў старшыні райвыканкама, якія выступілі па першым пытанні, кіраўнік раёна адзначыў, што мінулы год у цэлым быў для раёна паспяховым: выканана большасць даведзеных заданняў, работа па ўсіх кірунках вялася сістэмна і зладжана. Аднак нельга заспакойвацца, бо бягучы год ставіць зусім іншыя задачы і абяцае быць напружаным.

На думку старшыні райвыканкама Аляксандра Грыцука, каб спрацаваць паспяхова і ў бягучым годзе, трэба не толькі канкрэтна ставіць задачы, а і ўлічваць ўсё да дробязей. Асабліва гэта тычыцца тых недапрацовак, якія мелі месца ў мінулым годзе. Менш гаварыць і больш рабіць, мэтанакіравана ісці да вырашэння пастаўленых задач – вось галоўнае, чым павінны кіравацца ў сваёй дзейнасці працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый раёна. І, канешне, многае тут залежыць ад прафесіяналізму і адказнасці кіраўнікоў.

Па выніках мінулага года раёнам выканана большасць даведзеных заданняў. Маем тэмп росту па будаўніча-мантажных работах, рознічным тавараабароце праз усе каналы рэалізацыі, вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, індэксу фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці, стварэнні суб’ектамі малога прадпрымальніцтва новых мікра- і малых арганізацый, новых працоўных месцаў, запасах гатовай прадукцыі арганізацый, якія падпарадкаваны мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, па ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання. 

Даходы кансалідаванага бюджэту раёна за мінулы год склалі 62615,6 тысяч рублёў, або 113,2 працэнта да ўзроўню 2016 года. Расходы кансалідаванага бюджэту раёна прафінансаваны ў суме 61969,9  тысяч рублёў, або 111,4 працэнта да ўзроўню 2016 года. Бюджэт раёна меў сацыяльную накіраванасць – 76,6  працэнта ад агульнай сумы расходаў  бюджэтных сродкаў было накіравана на фінансаванне расходаў сацыяльнай сферы. Сацыяльная скіраванасць бюджэту раёна захаваецца і ў бягучым годзе.  

Паспяховае выкананне даходнай часткі бюджэту будзе залежыць ад работы рэальнага сектара эканомікі. Таксама распрацаваны спецыяльныя  мерапрыемствы па прыцягненні дадатковых даходаў у бюджэт і аптымізацыі бюджэтных расходаў у 2018 годзе.
Падводзячы вынікі, старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук яшчэ раз падкрэсліў, што кожны сёння для сябе павінен зрабіць пэўныя высновы, а з пастаўленымі задачамі на 2018 год дапаможа справіцца зладжаная работа паміж аддзеламі і службамі райвыканкама, іх граматнае ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна, а таксама адказнае стаўленне да справы саміх кіраўнікоў і работнікаў працоўных калектываў.
Аляксандра ДЖЭЖОРА.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий