Арганізавана і адкрыта — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Арганізавана і адкрыта

19 февраля 2018 - Administrator
article3749.jpg

 Больш за 83 працэнты  выбаршчыкаў прагаласавалі ў раёне

18 лютага 2018 года ў Беларусі  адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Па папярэдніх даных Цэнтрвыбаркама ў выбарах усяго прынялі ўдзел 77,05 працэнта выбаршчыкаў. На Брэстчыне ўдзел у галасаванні прынялі 79,16  працэнта выбаршчыкаў, у Івацэвіцкім раёне прагаласавалі 83,47 працэнта выбаршчыкаў. 

Выбраны дэпутаты ўсіх узроўняў. У Брэсцкі абласны савет дэпутатаў абсалютнай большасцю галасоў ад раёна выбраны: па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №33 – Васілій Міхайлавіч Юзэфовіч; па Косаўскай выбарчай акрузе №34 – Анатолій Афанасьевіч Комар; па Целяханскай выбарчай акрузе №35 – Алена Васільеўна Хоміч.  

Паведамленне раённай выбарчай камісіі аб канчатковых выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў розных узроўняў па нашым раёне будзе апублікавана ў бліжэйшым нумары “Івацэвіцкага весніка”.
Комментарии (0)
Добавить комментарий