Кампанія па выбарах у Беларусі праходзіць спакойна — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Кампанія па выбарах у Беларусі праходзіць спакойна

8 декабря 2017 - Administrator
article3585.jpg
Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна, звароты, якія паступаюць у ЦВК, датычацца растлумачэння заканадаўства, паведаміла 5 снежня журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам рэспубліканскага семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што сёння дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. “Учора, па сутнасці, былі ўтвораны галоўныя выбарчыя камісіі на гэтых выбарах – акруговыя, у Мінску іх дзевяць. Мы знаходзімся напярэдадні самага галоўнага і публічнага этапа выбараў – вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, грамадзяне прыносяць ужо заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Кампанія ідзе спакойна, скаргаў няма. Ёсць звароты адносна растлумачэння заканадаўства”, – сказала старшыня ЦВК. На яе думку, у выбарчай кампаніі няма другарадных пытанняў, таму важна правесці навучанне людзей, якія будуць задзейнічаны ў арганізацыі маючых адбыцца выбараў.

 Лідзія Ярмошына нагадала, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп неабходна падаць па 14 снежня ўключна. Як паведамлялася раней, тэрміны вылучэння кандыдатаў – з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца да 18 лютага. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць выбраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй па прычыне прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.
Па матэрыялах БелТА.
Комментарии (0)
Добавить комментарий