На сумесным пасяджэнні… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На сумесным пасяджэнні…

28 ноября 2017 - Administrator
article3557.jpg

 24 лістапада ў малой зале райвыканкама адбылося сумеснае пасяджэнне Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім было разгледжана пытанне “Аб утварэнні Івацэвіцкай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання”. 


Разглядзеўшы пратаколы, якія паступілі ад працоўных калектываў, раённых арганізацыйных структур палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, заявы выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Івацэвіцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання і ў адпаведнасці з артыкуламі 24,34 і 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў і Івацэвіцкі раённы выканаўчы камітэт прынялі рашэнне ўтварыць Івацэвіцкую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў колькасцю 13 чалавек. Таксама вызначана месца знаходжання Івацэвіцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў – інфармацыйна-метадычны кабінет райвыканкама па адрасе: г. Івацэвічы, вул. Леніна, 44, трэці паверх, каб. №311, тэл. 9-25-71.
Аляксандра ДЖЭЖОРА.
Комментарии (0)
Добавить комментарий