На Целяханшчыне блукае мядзведзь? — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На Целяханшчыне блукае мядзведзь?

20 июня 2018 - Administrator
article4018.jpg

Жыхары вёсак Рэчкаўскага сельсавета непакояцца і часта звяртаюцца ў сельвыканкам з просьбай даць адназначны адказ на пытанне: ці праўда, што ў мясцовым лясах з’явіўся мядзведзь? Ходзяць чуткі, што яго бачылі ва ўрочышчы “Хварашчанскае” на мяжы Івацэвіцкага і Пінскага раёнаў, што былі пашкоджаны пасекі…

 

 

У Крайскім і Руднянскім лясніцтве канкрэтнага адказу супрацоўніку “ІВ” не далі, прапанаваўшы звярнуцца да кіраўніцтва ЛПГ “Выганаўская”. Кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Загароўскі патлумачыў наступнае: назіраліся ў адным месцы мечанні ствала дрэва – падобныя на тыя, што пакідае пасля сябе мядзведзь. Іншай інфармацыі пра тое, што на Целяханшчыне блукае мядзведзь, – няма. Хутчэй за ўсё, гэта чуткі. Трэба дачакацца дажджоў; пасля іх вопытныя паляўнічыя, якія ўмеюць “чытаць сляды”, скажуць канкрэтна – праўда гэта ці не? Дарэчы, некалькі гадоў назад на другім баку Бабровіцкага возера паляўнічыя бачылі мядзведзя, які пасля пакінуў тэрыторыю нашага раёна.      

Комментарии (0)
Добавить комментарий