З навукай у будучыню — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


З навукай у будучыню

6 февраля 2018 - Administrator
article3717.jpg

 27 студзеня ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці праходзіла 15-я навукова-даследчая канферэнцыя “З навукай у будучыню”. У яе рабоце прымала ўдзел і каманда нашага раёна. З дзесяці пераможцаў шасцёра – вучні ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”.


Дыпломам 1 ступені ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана вучаніца 11 класа Аксана Герман за работу “Пунктуацыя як сістэма знакаў, яе ўніверсальнасць і спецыфіка (на прыкладзе беларускай і англійскай моў)” (секцыя “Лінгвістыка” па вучэбнаму прадмету “Беларуская мова”). Працавала Аксана пад кіраўніцтвам настаўніцы Алены Уладзіміраўны Самасюк.
Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны адзінаццацікласнікі ліцэя Мікіта Яфрэмаў і Максім Канановіч, якія працавалі над тэмай “Дапоўненая рэальнасць у тваім смартфоне” (секцыя інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій па прадмеце інфарматыка) пад кіраўніцтвам настаўніцы Тамары Аляксандраўны Мілеўскай.

Дыпломаў ІІІ ступені ў Ліцэя два. Імі ўзнагароджаны адзінаццацікласніца Надзея Казлоўская за работу па матэматыцы “Рашэнне няроўнасцей метадам рацыяналізацыі” пад кіраўніцтвам Святланы Аляксееўны Паўлоўскай, і Ганна Суліма, якая працавала над работай па беларускай літаратуры “Кандрат Крапіва і Віктар Рэчыц: традыцыі і наватарства”. Вучаніца 11 класа рыхтавалася пад кіраўніцтвам настаўніцы Людмілы Мікалаеўны Бурвін.
Пахвальны водгук атрымала 10-класніца Ірына Козік за работу па хіміі “Даследаванне ўласцівасцяў хімічных рэактываў, атрыманых з даступных матэрыялаў”, пад кіраўніцтвам настаўніцы Валянціны Мікалаеўны Богук.

І летась вучні ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” на абласным этапе канферэнцыі заваявалі пяць узнагарод з васьмі, якія атрымала каманда раёна.
Добра выступілі і вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. У вучаніцы 10 класа Яны Краўчэні – Дыплом трэцяй ступені па рускай літаратуры, а ў вучня 9 класа Захара Дылько – Дыплом трэцяй ступені па англійскай мове. Пахвальны водгук па інфарматыцы атрымаў вучань 11 класа ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Арцём Саевец і вучаніца 10 класа ДУА “Косаўская СШ” Кацярына Лунь – па нямецкай мове.
Віншуем!
Валянціна БОБРЫК.
На здымку: каманда ліцэістаў.
Комментарии (0)
Добавить комментарий