Давайце галасаваць чэсна! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Давайце галасаваць чэсна!

6 апреля 2016 - Administrator
article2363.jpg

Паважаныя наведвальнікі сайта і ўдзельнікі конкурсу “Імгненні дзяцінства”!

Мы стварылі максімальна спрыяльныя ўмовы для галасавання, з самой простай рэгістрацыяй, аднак, выяўляецца, нашай дабрынёй нехта вырашыў скарыстацца не самым сумленным чынам. Мы заклікаем вас да шчырасці пры галасаванні – ну, хіба нам усім не цікава, які фотаздымак акажацца самым прываблівым для наведвальнікаў? Не трэба імкнуцца да “накруткі” – гэта не самая прыгожая справа, да таго ж, яна нам бачна. Хіба будзе прыемна вам самім і вашаму дзіцяці, калі мы будзем вымушаны зняць здымак з конкурсу? Давайце разам абыдземся без такім мер.


Нам добра бачна, калі нехта рэгіструецца некалькі разоў пад рознымі нікамі, пасля галасуе за адзін і  той жа фотаздымак.

Вось, паглядзіце самі: пад адным і тым жа IP рэгіструецца чалавек з рознымі нікамі некалькі разоў, галасуе за здымак адзін і той жа… Нам лёгка палічыць усю колькасць такіх вось галасоў і “адмінусаваць” іх, ці проста, як ужо гаварылася, зняць здымак з конкурсу. Як бачыце самі, няма нічога тайнага ў свеце сучасных тэхналогій. Давайце дамовімся: няхай галасуюць знаёмыя вашы і сябры па вашай просьбе, тое не забараняецца. Але вось відавочная “накрутка” хай застанецца ў мінулым.

Няхай перамогі будуць празрыстымі і чэснымі!

Рэдакцыя "ІВ".

Комментарии (11)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев