Рэцэпт гасціннасці Івацэвіцкага краю — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Рэцэпт гасціннасці Івацэвіцкага краю

11 апреля 2018 - Administrator
article3886.jpg

 адкрылі для сябе педагогі школ і гімназій Брэста, якія наведалі Палац Пуслоўскіх, музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі і мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына” ў рамках азнаямляльнага тура, арганізаванага Брэсцкім абласным цэнтрам турызма і краязнаў-

ства дзяцей і моладзі.

Спачатку группа наведала жамчужыну Івацэвіччыны ­– Палац Пуслоўскіх. Педагогі захапіліся, якім прыгожым стаў палац пасля рэканструкцыі фасада, а таксама адзначылі, што хоць для турыстаў адчынены не ўвесь палац, а некалькі залаў, гэта ніяк не ўплывае на цікавасць экскурсіі. Яны сышліся ў меркаванні, што Косаўскі замак – сапраўдная каштоўнасць для вобласці, а пасля наведвання музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі выказалі думку, што гэтыя турыстычныя аб’екты канкурэнтназдольныя ў межах вобласці і нават рэспублікі.

Наступным пунктам маршруту стаў мемарыяльны комплекс партызанскай славы “Хаваншчына”,  дзе дырэктар ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей” Раіса Горбач правяла для гасцей квэст-экскурсію. Трэба сказаць, квэст распачаўся ўжо на мастку, які вядзе на востраў сярод балота. Настаўнікі ўслых разважалі, як будзе цікава дзецям прайсці партызанскай сцежкай. Раіса Горбач расказвала наведвальнікам пра дзейнасць штаба партызанскага злучэння, абкама партыі, абкама камсамола і падпольнай рэдакцыі газеты «Зара», якія  з красавіка 1943-га да ліпеня 1944 г. базіраваліся тут, а таксама пра партызанскі быт (на здымку 1) і нашага знакамітага земляка – юнага партызана Колю Гойшыка. У кожным будынку работнікі музея ўзнавілі тую эпоху, каб наведвальнікі маглі паглядзець, як усё выглядала ў ваенны час: у рэдакцыі “Зары” карэспандэнт друкаваў артыкулы, у абкаме камсамольцы малявалі сценгазету (на здымку 2), у санчасці медсястра прадэманстравала ваенную медыцынскую вопратку і медыцынскія інструменты тых часоў, а ў лясной школе настаўнікі маглі папрактыкавацца ў пісьме пёравай ручкай і чарніламі. Асаблівую цікавасць гэта выклікала ў маладых педагогаў, якія ўпершыню бачылі такія пісьмовыя прыналежнасці (на здымку 3). У кожным будынку наведвальнікі атрымлівалі разнастайныя заданні ­– прачытаць артыкул з падпольнай газеты, праспяваць партызанскія прыпеўкі і франтавыя песні, перадаць паведамленне з дапамогай азбукі Морзэ і гэтак далей. Яны з азартам праходзілі ўсе этапы квэста і з дзіцячым захапленнем абдымалі вялізны дуб, сведку той эпохі, каб жаданне іх збылося. 

Пасля ўсіх выпрабаванняў і ўрачыстай клятвы наведвальнікаў прынялі ў партызанскі атрад, а потым пачаставалі чаем на шасці зёлках і салодкім пачастункам. Напрыканцы экускурсіі педагогі выказалі думку пра тое, што школьнікам вельмі цікава будзе наведаць такі насычаны маршрут і паглядзець на турыстычныя аб’екты, якія адносяцца да розных эпох нашай гісторыі, а таксама адзначылі, што фармат гульні-квэста будзе вельмі цікавым для дзяцей. Дзякавалі Раісе Горбач за цікавае падарожжа і абяцалі вярнуцца ўжо з вучнямі. 

– Такіх знакавах месцаў, як Хаваншчына, у рэспубліцы няшмат, – расказала педагог-арганізатар Брэсцкага абласнога цэнтра турызма і краязнаў-
ства дзяцей і моладзі Алена Сацута. – Школьнікам сапраўды будзе цікава пачуць і ўбачыць на ўласныя вочы, як жылі партызаны. Тым больш, што экскурсіі ў фармаце квэста ўцягваюць вучняў у працэс, і яны ўжо не староннія назіральнікі, а сапраўдныя байцы партызанскага атрада. Сёння нам сапраўды здалося, што час павярнуўся назад і ўсе мы сталі ўдзельнікамі тых далёкіх падзей. Вельмі важна, каб моладзь адчула тое самае, бо гэты мемарыял – старонка жывой і нятленнай гісторыі баявых подзвігаў нашых продкаў.

Як адзначыла Раіса Горбач, шчырая гасціннасць і адкрытасць – адны з галоўных складнікаў турыстычнай прывабнасці, якія разам з помнікамі архітэктуры і гісторыі здольныя прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў на Івацэвіччыну. Аднак, каб стварыць займальны прадукт, на які яны захочуць паглядзець, неабходна выкарыстоўваць сучасныя метады і формы арганізацыі масавых мерапрыемстваў. Спадзяёмся, што турысты ацэняць экскурсію-квэст па мемарыяльнаму  комплексу партызан-
скай славы “Хаваншчына” і турыстычны паток на Івацэвіччыну павялічыцца. 
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.
Комментарии (0)
Добавить комментарий