Шчаслівых сем’яў становіцца больш — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Шчаслівых сем’яў становіцца больш

22 ноября 2017 - Administrator
article3548.jpg
На тэрыторыі Быценскага сельсавета  назіраецца станоўчая тэндэнцыя – павялічваецца колькасць шлюбаў. За 11 месяцаў 2017 года тут было зарэгістравана 9 шлюбаў, да параўнання, у 2016 годзе адбылося толькі 6 рэгістрацый. 

Як адзначыла старшыня Быценскага сельвыканкама Алена Грынчык, не можа не радаваць той факт, што сем’яў ствараецца ўсё больш. Ёсць і яшчэ адзін повад для радасці – павялічваецца і колькасць нараджэнняў. У 2016 годзе тут нарадзілася 10 дзяцей – з іх 6 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі. Самае папулярнае імя для хлопчыкаў было Максім, так назвалі траіх нованароджаных. Самае незвычайнае імя для дзяўчынкі ў 2016 годзе – Кіра.

За 11 месяцаў 2017 года нарадзілася 14 дзяцей. Хлопчыкі зноў  лідзіруюць – іх 8, дзяўчынак – 6. Адбылося цікавае супадзенне: самае незвычайнае імя для дзяўчынкі – Эмілія, для хлопчыка – Эміль. Нарадзіліся яны ў розных сем’ях і сваякамі не з’яўляюцца. 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий