Лічбы, якія не радуюць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Лічбы, якія не радуюць

7 февраля 2014 - Administrator
article859.jpg

 На 1 студзеня 2014 года ў нашым раёне ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзілася 39 дзяцей з 23 сямей. Гэта сем’і, стан якіх рэгулярна вывучаецца органамі апекі, супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх Івацэвіцкага РАУС. На вялікі жаль, дзяцей, якія жывуць з нядбайнымі бацькамі, менш не становіцца.

Як паведаміў “ІВ” Міхаіл Корзан, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Івацэвіцкага РАУС, за 2013 год з нядобранадзейных сямей Івацэвіцкага раёна адабрана 46 дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, бо іх бацькі больш думаюць пра алкагольныя напоі, чым пра выхаванне ўласных сыноў-дачушак. Яны размешчаны або ў Дом малюткі ў Пінску (дзеці да 3 гадоў), або ў сацыяльна-педагагічны прытулак у Пружанах. У той жа час у сем’і, дзе бацькі ўзяліся за розум, вярнулі 26 дзяцей. Статыстыка за мінулы год адмоўная, і гэта не радуе.
 

Міхаіл Корзан звярнуўся таксама з просьбай да ўсіх жыхароў раёна: калі вы бачыце, што хтосьці з вашых суседзяў, знаёмых, родных пачаў злоўжываць алкаголем, нідзе не працуе, не займаецца выхаваннем дзяцей, то праяўляйце свядомасць і паведамляйце аб гэтым у сельвыканкам, школу, органы апекі або міліцыю. Безнагляднасць дзяцей можа прывесці і да бяды.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий