Пяцёра сыноў – маміна апора — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Пяцёра сыноў – маміна апора

5 марта 2014 - Administrator
article920.jpg

 Алена Лось працуе ў СВК “Святая Воля” тэхнікам-асемянатарам адзінаццаты год. Да працы шчырая, настойлівая, адказная. Раней працавала даяркай. 

За кароткі час асвоіла камп’ютарную праграму. Дадзеныя за любы прамежак часу аб стане кароў на малочнатаварным комплексе в. Вялікая Гаць, навучылася самастойна ўводзіць і кантраляваць па камп’ютары.
І не толькі да сваёй работы, а і да сваіх пяцярых сыноў Алена Мікалаеўна вельмі патрабавальная. Іх жанчына па волі лёсу гадуе адна, але хлопчыкі слухаюць маму з аднаго толькі погляду і слова.
 
– Дзеці ў нашай Алены Мікалаеўны растуць працавітыя, паслухмяныя, – кажа намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Святая Воля” Алена Любушак. – Ведаюць, як працаваць на зямлі, і з іх будзе толк. Старэйшы сын у нас працуе на практыцы, і спадзяемся, што ў будучым і іншыя хлопцы апраўдаюць нашы надзеі.
Сыны разумеюць, што маме працаваць і спраўляцца з хатняй гаспадаркай няпроста і самі стараюцца дапамагаць ёй у любой справе.
 
– Самастойна яны ў мяне, могуць і пасадзіць, і акучыць бульбу, – расказвае мама Алена Мікалаеўна Лось. – Нарыхтаваць дроў і сачыць за тэмпературай паветра ў доме – гэта іх абавязак, бо ацяпленне ў хаце паравое. Свіней трымала раней, яны самі кармілі, курэй даглядаюць. Зварыць вячэру і прыбраць у хаце – дружна і хутка.
Сяргей, Яўгеній – студэнты, а Генадзь, Дзмітрый, Максім – вучні ДУА “Вялікагацкая СШ”. У в. Вялікая Гаць, дзе жыве сям’я, на такіх працавітых – надзея.
Валянціна БОБРЫК.
Фота  Валерыя МІСКЕВІЧА

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий