Сярод хлопчыкаў больш Іванаў, а сярод дзяўчынак – Дар’яў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сярод хлопчыкаў больш Іванаў, а сярод дзяўчынак – Дар’яў

10 апреля 2014 - Administrator
article989.jpg

 Па інфармацыі аддзела ЗАГС Івацэвіцкага райвыканкама, за першы квартал бягучага года на тэрыторыі раёна зарэгістравана нараджэнне 139 немаўлят (за аналагічны перыяд 2013 года было 149 нараджэнняў).

Калі гаварыць пра тэрытарыяльны паказчык, то найбольшая колькасць (пасля аддзела ЗАГС) нараджэнняў зарэгістравана ў Целяханскім сельвыканкаме: 13, 11 нараджэнняў зарэгістравана ў Яглевіцкім сельскім выканаўчым камітэце. На жаль, ніводнага выпадку нараджэння не было за гэты час на тэрыторыях Любішчыцкага і Дабромысленскага сельскіх саветаў.
 

Сярод імёнаў, якімі называлі нованароджаных, сярод хлопчыкаў найбольш часта сустракаліся Іван і Максім – па сем выпадкаў, па чатыры – Уладзіслаў, Ягор і Кірыл. А вось дзяўчынкам давалі такія імёны, як Дар’я – шэсць 

выпадкаў, па пяць – Кацярына і Ганна; Аляксандра, Ульяна, Софія і Мілана – па чатыры выпадкі.

21 немаўля нарадзілі маці-адзіночкі.

 

За першы квартал у гарсельвыканкамах зарэгістравана 74 шлюбы (у мінулым годзе па выніках першага квартала рэгістрацый шлюбу было 91). Пасля аддзела ЗАГС найбольшая колькасць шлюбаў зарэгістравана Даманаўскім сельвыканкамам – шэсць. У Мілейкаўскім, Квасевіцкім і Любішчыцкім выканаўчых камітэтах за гэты перыяд рэгістрацый шлюбаў не было.

Калі аналізаваць узрост уступаючых у сямейны саюз, то тром нявестам не было 18 гадоў, адзін шлюб зарэгістраваны ва ўзросце больш за 60 гадоў. А калі гаварыць пра сярэдні ўзрост уступаючых у шлюб, то для мужчын ён складае 30 гадоў, а ў жанчын – 28.

 

За тры месяцы бягучага года ў раёне памёр 231 чалавек, гэта на 11 больш за адпаведны перыяд мінулага года.

Аляксандр ШЫЛА.

Комментарии (0)
Добавить комментарий