Выбралі лепшую шматдзетную сям’ю Івацэвікага раёна — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Выбралі лепшую шматдзетную сям’ю Івацэвікага раёна

14 марта 2019 - Administrator
article4439.jpg

14 сакавіка ў гарадскім Доме культуры прайшоў раённы агляд-конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я Івацэвіцкага раёна-2019».

У ім прымалі ўдзел семі Аксаны і Мікалая Ахмедавых з вёскі Магіліцы, Валянціны і Леаніда Лукашэвічаў з вёскі Краі, Таццяны і Андрэя Казлоўскіх з вёскі Гутка, Жанны і Дзмітрыя Калесніковічаў з аграгарадка Воля, Людмілы і Аляксандра Лучыца з аграгарадка Аброва, Святланы і Аляксандра Целяціцкіх з вёскі Коланск. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў: сем’і падрыхтавалі стэнды і расказалі пра сямейныя хобі, традыцыі і маленькія перамогі, спаборнічалі ў кулінарным мастацтве, а таксама прадэмастравалі свае творчыя здольнасці.


У выніку званне «Лепшая шматдзетная сям’я Івацэвіцкага раёна-2019» атрымала сям’я Таццяны і Андрэя Казлоўскіх, якія ўдзельнічалі ў конкурсе разам з дочкамі Юліяй і Марыяй, сынам Яраславам.  Падрабязнасті аб тым, як праходзіў конкурс, чытайце ў раённай газеце «Івацэвіцкі веснік».

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.