“Скарбніца Язэпа Драздовіча” — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


“Скарбніца Язэпа Драздовіча”

28 марта 2018 - Administrator
article3854.jpg

 30 сакавіка ў 15.00 у Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё выставы “Скарбніца Язэпа Драздовіча”.


Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерніі ў сям’і збяднелага шляхціча-арандатара. Мастак, скульптар, разьбяр, пісьменнік, паэт, археолаг, фалькларыст, педагог, вандроўнік… 

Язэп Драздовіч за свой кароткі век зрабіў нямала. Мастак па прафесіі, ён пісаў жывапісныя карціны па гісторыі Полацкага княства, пісаў гістарычны раман “Гарадольская пушча”, выдаў першую на Беларусі кнігу па астраноміі “Нябесныя бегі” (1930 г.), марыў аб выданні манаграфіі “Тэорыі рухаў у касмалагічным значэнні” (1949 г.).  Аўтар жывапісных і графічных работ на гістарычныя тэмы: «Трызна мінуўшчыны», «Дух зямлі», «Брамка будучыні» і іншых. Творы Драздовіча захоўваюцца ў Нацыянальным музеі Літвы, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальным мастацкім музеі, у Музеі старажытнай беларускай культуры, у некаторых рэгіянальных музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях.

Чакаем усіх! Уваход вольны.
Комментарии (0)
Добавить комментарий