Як прайшлі святы? — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Як прайшлі святы?

4 января 2019 - Administrator
article4339.jpg

Для многіх жыхароў Івацэвічаў першым месцам грамадскага адпачынку стала плошча каля будынка райвыканкама, дзе прайшло гулянне “Дзед Мароз і іншыя”, якое пачалося праз дзве гадзіны пасля наступлення 2019 года. 


Удзельнікаў віталі вядучыя – Наталля Куратнік і Юрый Яфімовіч. Яны запрашалі ўдзельнічаць у конкурсах, віктарынах і танцах, па выніках якіх пераможцы атрымлівалі прызы і ўзнагароды. На сцэне “гаспадарылі” сімвалы адыходзячага і новага гадоў – Сабака (Анатолій Бандарук) і Свіння (Інакенцій Радзівонаў), а да прысутных напрыканцы гуляння выйшлі самыя жаданыя госці – Дзед Мароз і Снягурка (Дзмітрый Хоміч і Наталля Варыцкая)…    
Шэраг падобных мерапрыемстваў прайшлі ва ўстановах культуры і ў іншых населеных пунктах раёна.   

А вось для супрацоўнікаў Івацэвіцкага РАУС навагоднія святы былі па-сапраўднаму гарачымі: сумаваць не далі сямейныя скандалісты, якія “заявілі пра сябе” яшчэ да навагодняй ночы. А непасрэдна навагодняя ноч была настолькі “скандальнай”, што ў ізалятары часовага ўтрымання, напэўна, упершыню ў гісторыі райаддзела міліцыі, не хапіла месца для сямейных дэбашыраў, іх было каля двух дзясяткаў, – усе мужчыны, але трапіла і адна жанчына. 

Парадавала, што крымінальных учынкаў не зарэгістравана. Не зафіксавана і сур’ёзных ДТЗ, хаця за некалькі гадзін да наступлення новага года нецвярозы вадзіцель легкавіка “ўляцеў” у ажурны плот па вул. Клютко. На жаль, нецвярозыя вадзіцелі на гэты раз “праявілі” сябе: калі год таму нашы даішнікі не затрымалі ніводнага ва-
дзіцеля “пад мухай”, то ў гэтым годзе толькі 1 студзеня – двух. У іх ліку і 26-гадовая дзяўчына з Івацэвічаў. 
Адносна спакойнымі былі гэтыя дні ў выратавальнікаў, калі не лічыць пажар у Любішчыцах, у выніку якога 1 студзеня загінуў мясцовы жыхар 1956 г. н.. 

ХХХ
Ужо некалькі гадоў запар першым дзіцём, якое нарадзілася ў новым годзе, становіцца дзяўчынка. Так, цераз гадзіну і 50 хвілін пасля наступлення 2019 года ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” на свет з’явілася дзяўчынка вагой 2 960 грамаў, бацькі нованароджанай – з Івацэвічаў. 
Аляксандр ГОРБАЧ.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий