Крос: на прызы “Івацэвіцкага весніка” — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Крос: на прызы “Івацэвіцкага весніка”

9 апреля 2018 - Дарья Вдовина
article3880.jpg
У бліжэйшы чацвер, 12 красавіка, на новым гарадскім стадыёне (каля вул. Механізатараў, насупраць прафліцэя сельгасвытворчасці) пройдзе традыцыйны лёгкаатлетычны крос у праграме Спартакіяды школьнікаў на прызы раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”.
 
Удзел у спаборніцтвах бяруць юнакі і дзяўчаты 2001-2002, 2003-2004, 2005 гадоў нараджэння і маладзей з усіх школ раёна, школы-інтэрната, ліцэя і прафліцэя. Пераможцаў і прызёраў чакаюць грашовыя прызы. Просім праявіць актыўнасць! Пачатак спаборніцтваў у 15.30.
 
Людміла ЧАПЛІНСКАЯ, намеснік дырэктара СДЮШАР г. Івацэвічы. 
Комментарии (0)
Добавить комментарий