Наведванне лясоў па-ранейшаму забаронена — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Наведванне лясоў па-ранейшаму забаронена

25 июня 2018 - Administrator
article4029.jpg
У райгазету звяртаюцца жыхары Івацэвіцкага раёна з просьбай паведаміць: ці можна наведваць лясы, хадзіць па чарніцы?

Вось што паведаміла “ІВ” Святлана Касцюкевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Івацэвіцкі лясгас”:
– Дажджы, якія прайшлі ў мінулыя выхадныя, крыху знізілі праблему пажарнай бяспекі, але нельга сказаць, што праблема знята. Бо гэтыя дажджы не былі інтэнсіўнымі, месцамі пад дрэвамі ў лесе па-ранейшаму суха.

Таму забарона на наведванне лясоў, якая дзейнічае ў адпаведнасці з рашэннем райвыканкама №638 ад 31 мая 2018 года і распараджэннем райвыканкама №151-р ад 06.06 2018 года, па-ранейшаму ў сіле. У лес хадзіць забаронена! Санкцыя – папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь. Міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталій Дрожжа падкрэсліў, што калі мясцовая ўлада прымае рашэнне аб забароне, то мясцовая ўлада і можа зняць забарону. У той жа час Мінлясгас разглядае магчымасць укаранення новага рэгламенту наведвання лясоў. 
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.
Комментарии (0)
Добавить комментарий