Электронная чарга – на пошце — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Электронная чарга – на пошце

30 января 2018 - Administrator
article3697.jpg

 З 24 студзеня пачалося ўкараненне паслугі “электронная чарга” на раённым вузле паштовай сувязі, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў Івацэвічах. Такую зручнасць адразу наведвальнікі  РВПС, у ліку якіх і аўтар радкоў, ацанілі станоўча. Цывілізацыя дайшла да Івацэвічаў, казалі адзін аднаму тыя, хто сядзеў у крэслах залы з нумаркамі электроннай чаргі. 


Кожны чалавек, як карыстальнік паслуг, пападаў у сітуацыі, калі кліент перад табой абслугоўваўся так доўга, што нервы не вытрымлівалі, бо ў суседняй чарзе прайшло шмат чалавек з тых, хто прыйшоў пазней за цябе, а ў цябе абед прайшоў і трэба вяртацца ні з чым. Дык у электроннай чарзе не трэба непакоіцца, што хтосьці злоўчыцца прайсці паперадзе чаргі, а можна пасядзець у крэсле, пакуль прыемны голас не запросіць твой нумар да пэўнага акенца. 

Начальнік раённага вузла паштовай сувязі Ірына Лаўрынчык выказала спадзяванне, што новыя для Івацэвічаў тэхналогіі прыйдуцца даспадобы з часам усім. Устаноўленае электроннае абсталяванне рэгулюе чаргу такім чынам, каб яна рухалася раўнамерна і максімальна хутка. Паштавікі казалі, што ў электроннай чарзе прыярытэт аддаецца кліентам, якія выбіраюць паслугі па паштовых адпраўленнях: паслаць ці атрымаць пасылку ці перавод – у першую чаргу ў спецыяльным акенцы. 
Валянціна БОБРЫК.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий