На ахове нашага здароўя — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На ахове нашага здароўя

13 июня 2014 - Administrator
article1116.jpg

 Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў давайце ўзгадаем і ўшануем тых, хто звязаў свой лёс з гэтай высакароднай і гуманнай прафесіяй. А такіх людзей нямала: у нашым раёне працуе 138 урачоў, 544 медыцынскіх работнікі сярэдняга звяна, 513 чалавек малодшага медыцынскага і іншага персаналу.

 

Такім чынам, больш за 1000 чалавек на Івацэвіччыне працуюць у сістэме аховы здароўя.
Медыцынскае абслугоўванне ажыццяўляецца ўстановай аховы здароўя “Івацэвіцкая цэнтральная раённая бальніца”, у склад якой уваходзіць дзве ўчастковыя бальніцы – у Косаве і Целяханах, дзве бальніцы сястрынскага догляду – у Быцені і Святой Волі, пяць амбулаторый урачоў агульнай практыкі – у Квасевічах, Даманаве, Рэчках, Амяльной, Вульцы-Аброўскай і 28 ФАПаў.
На здымку:  лячэнне хлопчыка, які атрымаў траўму, праводзяць урач-траўматолаг Дзмітрый Асіпенка, санітарка Ала Голуб, медсястра Аксана Юраш (злева направа);

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий