Новая аптэка адкрылася ў Івацэвічах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Новая аптэка адкрылася ў Івацэвічах

14 июня 2013 - Administrator
article416.jpg

 Цяпер набыць лекі, а таксама лекавыя травы і зборы, БАДы і касметычныя сродкі ў райцэнтры можна па наступным адрасе: вул. Механізатараў, д. №3/1. Новая аптэка 5-й катэгорыі, што адкрылася тут, прапануе шырокі асартымент тавару беларускіх і замежных вытворцаў. І, безумоўна, паход у гэтае месца гарантуе вам атрыманне эстэтычнай асалоды ад дызайну медыцынскай установы, дзе ўсё прадумана ад А да Я.


Аптэка адкрылася, лічы, у спальным мікрараёне – наўкол шматпавярхоўкі, і паслугі яе, вядома, будуць запатрабаванымі. Пасля афіцыйнага адкрыцця яго ўдзельнікі, сярод якіх быў і дэпутат Парламента Леанід Кавалевіч, ацанілі афармленне ўстановы на вышэйшы бал. А інакш загадчыца цэнтральнай аптэкі №9 Наталля Азарка, дзякуючы якой і расшыраецца аптэчная сетка ў раёне, рабіць не ўмее. Аптэка дастаткова прасторная. Хапіла месца і на невялічкае фае з канапай і столікам, і на дапаможнае памяшканне для адпачынку аптэкара, дзе можна і пераапрануцца, і выпіць гарбаты ў абедзенны перапынак. А ўваход у аптэку ўжо ўпрыгожаны кветкамі, шыльдай, каля ганка пасаджаны газон. 
 
Наталля Азарка даўно мела намер адкрыць аптэку менавіта ў будынку па Механізатараў, 3/1, але магчымасць такая з’явілася толькі пасля таго, як у яго з’явіўся гаспадар – Уладзімір Жыгар. Загадчыца ЦРА №9 шчыра дзякуе яму за прадуктыўны дыялог, за выдзеленыя ў межах будынку плошчы, якія цяпер арандуе медыцынская ўстанова, дзякуе ўсім, хто аказвае падтрымку.
Ёсць у Наталлі Азарка намер адкрыць яшчэ адну аптэку ў Івацэвічах, і нават выбрана месца пад яе. А ў планах на бліжэйшую перспектыву – рамонт аптэкі ў пасёлку Целяханы.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ,  фота аўтара.
Комментарии (0)
Добавить комментарий