Супраць п'янства… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Супраць п'янства…

27 марта 2013 - Administrator
article240.jpg

Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам пры Івацэвіцкім райвыканкаме. Асноўнае пытанне, якое разгледжана на камісіі, – аб праводзімай рабоце ў працоўных калектывах, установах адукацыі, па месцы жыхарства грамадзян па папярэджванні асацыяльных паводзін, п’янства, прафілактыцы звязаных з імі здарэнняў, у тым ліку гібелі і траўміравання людзей, што схільны да злоўжывання алкагольнымі напоямі. Сітуацыя тут патрабуе паляпшэння.

 

За 2012 год на тэрыторыі раёна зарэгістравана рост злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку на 13,8 працэнта больш, чым у 2011 годзе, якія ўчынены асобамі, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення – з 107 да 123 выпадкаў. Найбольш такіх злачынстваў учынена на тэрыторыі горада Івацэвічы, Стайкаўскага і Быценскага сельсаветаў. Усё яшчэ застаецца значная колькасць загінуўшых на пажарах, якія злоўжывалі спіртным. Недастаткова актыўна сёлета праводзіцца работа па накіраванні хранічных алкаголікаў на прымусовае лячэнне. За мінулы год ад знешніх фактараў у раёне загінулі 85 чалавек, у тым ліку ад атручвання алкаголем – дзевяць. Пад назіраннем урача-нарколага цяпер знаходзіцца 2060 чалавек: дыспансерных – 1098, прафгрупа – 962 чалавек (з іх – 5 наркаманаў і 17 падлеткаў). За 2012 год на дыспансерны ўлік урачам-нарколагам узята 427 чалавек. І ўсё гэта пры даволі вялікай прафілактычнай рабоце, якая праводзіцца ў раёне.

 

Сітуацыя дэталёва прааналізавана на пасяджэнні камісіі. Выпрацаваны дадатковыя меры, накіраваныя на здаровы лад жыцця, на больш дзейсную прафілактыку і папярэджванне ўсяго таго негатыву, да якога вядзе злоўжыванне алкагольнымі напоямі. Сярод такіх – замацаванне за асобамі, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі,адказных асоб гарпассельвыканкамаў і грамадзян для кантролю ў іх домаўладаннях супрацьпажарнага стану і г.д. <o:p></o:p>

Міхаіл РУДНІЦКІ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий