Талон да ўрача… у інфакіёску — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Талон да ўрача… у інфакіёску

28 января 2015 - Administrator
article1474.jpg

З 27-га студзеня ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” запрацаваў інфакіёск, дзе ў рэжыме “на заўтра і на наступныя дні” можна заказаць талон да ўрача. Гэтая так званая электронная рэгістратура дазваляе жыхару раёна не стаяць у чарзе, а адразу, пасля ўвядзення дадзеных (фамілія, імя і імя па бацьку пацыента, месца жыхарства, профіль урача і г.д.), атрымаць талон, дзе будзе ўказаны час наведвання, фамілія ўрача, які правядзе прыём.


Як паведамляе “ІВ” Святлана Маціеўская, загадчыца паліклінікі УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, кожны карыстальнік звычайнага інфакіёска можа асвоіць паслугу і лёгка атрымаць талон. У рэгістратуру больш можна не звяртацца: медыцынскую картачку да ўрача занясуць медработнікі – ісці трэба ў вызначаны час адразу да кабінета ўрача. Такая паслуга – своеасаблівае ноу-хау ў галіне медыцыны, у Брэсцкай вобласці такіх інфакіёсках адзінкі. Знаходзіцца ён каля рэгістратуры, каля стала даведак, насупраць гардэроба.

Завастраем ўвагу, што толькі гэты інфакіёск “працуе на талонах”: Любы іншы інфакіёск у Івацэвічах не мае дачынення да такой паслугі.

Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

Комментарии (0)
Добавить комментарий