УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” - на Дошцы гонару — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” - на Дошцы гонару

17 июня 2013 - Administrator
article420.jpg

 14 чэрвеня, у Івацэвіцкім ГДК, прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя  Дню медыцынскага работніка. Пачалося мерапрыемства з выступлення галоўнага ўрача УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” В.М. Юзэфовіча, які павіншаваў калектыў і адзначыў наступнае: вынікі 2012 года – вельмі пазітыўныя для раённай медыцыны. Па большасці паказчыкаў “Івацэвіцкая ЦРБ” – лідар у Брэсцкай вобласці. Так, у красавіку Івацэвіцкая ЦРБ была занесена на абласную Дошку гонару. І вось літаральна некалькі дзён назад стала вядома: УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” занесена і на рэспубліканскую Дошку гонару, як лепшая ўстанова аховы здароўя Брэсцкай вобласці.

Гэтае паведамленне галоўнага ўрача было сустрэта бурнымі апладысментамі.

 

В.М. Юзэфовіч уручыў граматы ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама загадчыку аддзяленнем Косаўскай участковай бальніцы Г.В. Крывецкай, старшаму фельчару выязной брыгады аддзялення “хуткай дапамогі” Н.В. Бенюш, загадчыку стаматалагічнага аддзялення Ю.П. Кавалевіч.

Многа цёплых слоў сказаў у адрас раённых медыкаў намеснік старшыні райвыканкама А.Ф. Велікаселец. Ён пажадаў захаваць высокія пазіцыі і рэйтынгі, бо вельмі цяжка застацца ў ліку лепшых у рэспубліцы: медыцына развіваецца паступальна па ўсёй краіне. А.Ф. Велікаселец уручыў Граматы раённага выканаўчага камітэта і Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў групе медработнікаў, аб якіх ужо пісаў у мінулым нумары “ІВ”.

 

А пасля прайшло ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання па выніках конкурсу “Рукі, якія дораць жыццё”. У ходзе дадзенага конкурсу адзначалі і ўзнагароджвалі медработнікаў, лепшых у той або іншай сферы дзейнасці. Так, у намінацыі “Перадавыя тэхналогіі” перамог урач-эндаскапіст Э.А. Піскун, у намінацыі “Адданасць прафесіі” – анестэзіёлаг-рэаніматолаг Я.А. Шапель, “Актыўная жыццёвая пазіцыя” – урач-хірург С.Л. Макар, “Дастойная змена” – урач-неанолаг Р.У. Барысюк, “Міласэрнасць” – медсястра хірургічнага аддзялення М.К. Брацук, “Чысціня і ўтульнасць” – дэзінфектар Г.А. Кавалевіч з Косаўскай участковай бальніцы. Намінанты конкурсаў і пераможцы атрымалі прызы і кветкі.

 

Проста цудоўным падарункам для медыкаў і ўсіх прысутных у зале стаў канцэрт арт-групы “Беларусы”. Вядомая сваімі вакальнымі здольнасцямі, папулярная ў рэспубліцы арт-група з Мінска пакарыла залу… Многія з медыкаў дзякавалі адміністрацыю райбальніцы за тое, што арганізавалі такі цудоўны канцэрт.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий