16-я Берасцейская “Літаратурная мядовая прэмія” — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


16-я Берасцейская “Літаратурная мядовая прэмія”

28 февраля 2018 - Administrator
article3780.jpg

 Заснавальнік гэтай прэміі – паэт-пчаляр Мікола Папека, дарэчы, наш зямляк – ён нарадзіўся ў в. Турная, зараз жыве ў Пружанскім раёне. Прэмія была заснаваная ім у 2001 годзе, сярод яе лаўрэатаў – Аляксей Каско, Мікола Купрэеў, Леанід Галубовіч, Мікола Сянкевіч і іншыя літаратары. У 2011 годзе Мядовую прэмію атрымаў наш зямляк Алесь Зайка.


Сама прэмія – гэта насамрэч пуд (16 кілаграмаў) мёду. Вельмі сімвалічная, бо ж як пчолы збіраюць мёд па адной грамульцы, гэтак і пісьменнікі ствараюць свае творы – па адным слове.
У гэтым годзе Мядовая прэмія была ўручана пісьменніку Валерыю Гапееву, супрацоўніку рэдакцыі “ІВ” за дасягненні ў літаратуры ў апошнія гады (выдадзеныя два раманы – “Праклён, “Ноч цмока” і  кніга для падлеткаў “Мая мілая ведзьма”).

Цырымонія ўручэння прайшла ў Пружанах 24 лютага, у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, дзе сабрала берасцейскіх літаратараў і мясцовых аматараў прыгожага пісьменства. Віншуем Валерыя Мікалаевіча з узнагародай і зычым новых творчых перамог!
Калектыў рэдакцыі “ІВ”.
На здымку: Мікола Папека ўручае мядовую прэмію Валерыю Гапееву.
Фота Валерыя Міскевіча.
Комментарии (0)
Добавить комментарий