"Кляноўка-арэна" - першы турнір запрашае! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


"Кляноўка-арэна" - першы турнір запрашае!

12 марта 2018 - Administrator
article3809.jpg

 13 сакавіка, на базе “Кляноўка-арэны” ў Івацэвічах стартуе першы на новым стадыёне турнір па футболе пад назвай “Івацэвіцкая вясна-2018”; доўжыцца ён будзе тры дні. Удзел бяруць чатыры каманды – ФК “Івацэвічы”, “Рух” (Брэст), “ЮАС-Жыткавічы”, “Баранавічы”. Апошнія дзве каманды – прадстаўнікі першай лігі першынства Беларусі па футболе.


Вось расклад гульняў. 13 сакавіка, у аўторак, згуляюць “Івацэвічы”-“Баранавічы”, пачатак у 12.00; у 15.00 пачнецца гульня “Рух” (Брэст) – “ЮАС-Жыткавічы”. У сераду, 14 сакавіка, згуляюць “Рух” – “Івацэвічы” (пачатак у 12.00), “ЮАС-Жыткавічы” – “Баранавічы” (у 15.00), у чацвер, 15 сакавіка, пройдуць заключныя гульні: “Рух” – “Баранавічы” (пачатак у 12.00), “Івацэвічы” – “ЮАС-Жыткавічы” (у 15.00). Пасля апошняй гульні пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў турніру і лепшых футбалістаў.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий