Апошні матч сезона ФК “Івацэвічы” на сваім полі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Апошні матч сезона ФК “Івацэвічы” на сваім полі

2 ноября 2018 - Administrator
article4271.jpg

 У бліжэйшую суботу, 3 лістапада, на новым гарадскім стадыёне “Кляноўка-арэна” пройдзе матч 29-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі.


ФК “Івацэвічы” сустрэнецца з лідарам першынства – з ФК “Рух” (Брэст), якая з’яўляецца фарм-клубам брэсцкага “Дынама”, мае вельмі сур’ёзнае фінансаванне і датэрмінова аформіла выхад у першую лігу чэмпіянату Беларусі. З аднаго боку, “Рух” не мае турнірнай матывацыі, бо галоўную задачу на сезон – выйсці ў першую лігу – выканаў, але, з другога боку, брэстчане толькі на адно ачко апярэджваюць знакамітыя “Крумкачы” і зробяць усё, каб застацца на першым радку ў турнірнай табліцы. У першым крузе “Рух” на дамашняй арэне перамог нашу каманду з лікам 7:0.

Матч з сапернікамі з Брэста пачнецца ў 14.00. Гэта апошні матч ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне ў сезоне 2018-га года. Пасля гэтай гульні нашы рабяты згуляюць апошні матч у Мінску з ФК “Крумкачы” – і першынство завершыцца. 
Кошт білетаў: 2 рублі (для дарослых), 50 капеек (дзеці да 16 гадоў). 
 
Турнірная табліца   

 

Команда

М

В

Н

П

Заб

Проп

О

1

Рух Брест

26

21

4

1

81

16

67

2

Крумкачы

26

21

3

2

73

14

66

3

Спутник

26

17

4

5

71

19

55

4

Ошмяны-БГУФК

26

18

1

7

81

30

55

5

Ивацевичи

26

11

6

9

45

36

39

6

Осиповичи

26

11

6

9

48

38

39

7

Узда

25

11

4

10

51

44

37

8

Виктория

27

10

5

12

36

47

35

9

Молодечно-ДЮСШ-4

27

7

7

13

42

62

28

10

СМИавтотранс

26

8

4

14

27

56

28

11

Клецк

25

7

4

14

30

53

25

12

Неман-Агро

26

7

4

15

34

90

25

13

Энергетик-БГАТУ

26

6

4

16

38

60

22

14

Горки

26

5

6

15

35

65

21

15

Бумпром

24

2

2

20

18

80

8

Александ ГОРБАЧ.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий