Галявая “засуха” пад дажджом — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Галявая “засуха” пад дажджом

2 июля 2018 - Administrator
article4041.jpg

У мінулую нядзелю, 1 ліпеня, на новым гарадскі стадыёне “Кляноўка-арэна” ў райцэнтры прайшоў матч 11-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. ФК “Івацэвічы” ў няпростых умовах надвор’я – дождж і вецер - прымалі аднаго з аўтсайдараў лігі - ФК “Бумпрам” з Гомеля.


Гамяльчане, якія займаюць апошняе месца ў турнірнай табліцы, адбіваліся ўсю гульню ад атак нашай каманды. Мяч трапляў у штангу і перакладзіну, некалькі разоў нашы футбалісты выходзілі адзін на адзін з варатаром, але кожны раз няўдала. Матч скончыўся нулявой нічыёй, ФК “Івацэвічы” маюць 16 ачкоў, займаюць месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы.

Аляксандр ГОРБАЧ.     

Комментарии (0)
Добавить комментарий