Хакейныя баталіі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Хакейныя баталіі

15 декабря 2017 - Administrator
article3612.jpg
У апошнім туры першынства Брэсцкай вобласці па хакеі ХК “Рысі” з Івацэвічаў правяла выязны матч супраць ХК “Кобрын”. Гаспадары дамінавалі ўсю гульню і атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 8:3. У першынстве вобласці па хакеі наступае перапынак, наша каманда рыхтуецца да традыцыйнага каляднага турніру.

Вельмі гарачымі ў спартыўным сэнсе былі выхадныя дні ў Лядовай арэне г. Івацэвічы, дзе прайшлі гульні першынства Брэсцкай вобласці сярод дзяцей 2009-2010 г.н. Сярод сямі каманд, што бралі ўдзел у турніры, не згубілася і івацэвіцкая каманда, якая заняла трэцяе месца, саступіўшы юным бярозаўчанам і брэстаўчанам.
Генадзь КРОТ, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.  
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий