Казка на лёдзе — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Казка на лёдзе

15 января 2018 - Administrator
article3654.jpg

 У мінулую пятніцу і суботу ў Лядовай арэне Івацэвічаў прайшло каляднае прадстаўленне “Злыднін Новы год”, у якім бралі ўдзел юныя фігурысты – выхаванцы аддзялення фігурнага катання ВСУ “ДЮСШ Івацэвіцкага раёна” і іх трэнеры-выкладчыкі (на здымках).


Амаль поўная зала гледачоў вітала самых паспяховых і таленавітых юных фігурыстак раёна – дзяўчатак ва ўзросце ад 6 да 11 гадоў, якія займаюцца пад кіраўніцтвам трэнера Яўгена Якімчука і харэографа Галіны Сяледчык і якія з сольнымі нумарамі ўжо бралі ўдзел ў шэрагу спартыўных мерапрыемстваў. Гэта – Каця Анішчык, Аліна Брадніцкая, Віялета Гуменюк, Дамініка Здзвіжкова, Ганна Корзан, Ксенія Малевіч, Яна Палякевіч, Валерыя Пратасавіцкая, Аляксандра Снітко, Лізавета Тушынская, Марыя Тушынская, Кацярына Чуманевіч, Іаана Шаршуновіч. Некаторыя з гэтых юных “зорачак”, як звярнула ўвагу Вольга Ганчар, намеснік дырэктара ВСУ “ДЮСШ Івацэвіцкага раёна”, бралі ўдзел у спаборніцтвах на Кубак “Мінск-арэны-2017”, у першынстве СДЮШАР Мінска, нават у міжнародных спаборніцтвах у Даўгаўпілсе – таму нядзіўна, што іх выступленне на калядным прадстаўленні і з сольнымі нумарамі, і разам з героямі казкі “Злыднін Новы год” выклікалі бурныя апладысменты гледачоў.
Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).    
Комментарии (0)
Добавить комментарий