Лепшыя паляўнічыя працуюць у раённай бальніцы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Лепшыя паляўнічыя працуюць у раённай бальніцы

28 января 2013 - Administrator
article56.jpg

26 студзеня ва ўрочышчы “Ласёвая грэбля” прайшлі абласныя спаборніцтвы паляўнічых. Удзел у іх прынялі сем каманд. Упершыню аналагічнае мерапрыемства правялі ў мінулым годзе. Было вырашана, што яно стане традыцыйным і набярэ абароты. Абароты набралі ў сэнсе арганізацыі: былі і музыканты на сцэне, і палявая кухня, і забавы – стральба з пнеўматычнай вінтоўкі для гледачоў, катанне на санях... Але каманд было менш, чым у мінулы раз.
 
Перамагла ў спаборніцтвах каманда УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” – Юрый Кавалевіч і Сяргей Марозаў. Яны і ў мінулы раз былі у ліку прызёраў.
 
Падрабязнасці – у наступным нумары “ІВ”.
 
 Вольга ШЭЛЯГОВІЧ

Комментарии (2)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев