Міні-футбольныя баталіі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Міні-футбольныя баталіі

30 января 2018 - Administrator
article3696.jpg

 Працягваецца першынство Івацэвіцкага раёна па міні-футболе. У ходзе групавых этапаў у апошнія дні праведзена шэсць гульняў. Вось іх вынікі.

“Ваенны лясгас” нанёс буйнае паражэнне камандзе “СДЮШАР” – 8:0, але ў наступнай гульні ён саступіў калектыву “Кельме-сіці” – 3:8. Іскра (Даманава) была мацней за “Заполле” – 3:2, а “Чэстэр” за “Крокер-сістэм” – 3:2. Дзве перамогі атрымала каманда “Выпускнікі”: “ІТЦ” – 3:2 і “Чэстэр” – 5:1.

У Баранавічах прайшла гульня першынства Беларусі па міні-футболе, у якой брала ўдзел ФК “Івацэвічы”, якая на папярэднім этапе змагаецца з калектывамі усходняй і цэнтральнай часткі вобласці. У першай гульні наша каманда, нагадаем, перамагла 7:1, але ў мінулыя выхадныя сапернік быў больш вопытны – зборная Баранавічаў, якая перамагла нашых землякоў з лікам 4:1.
Аляксандр ГОРБАЧ.
Комментарии (0)
Добавить комментарий