Паражэнне на Гомельшчыне — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Паражэнне на Гомельшчыне

13 августа 2018 - Administrator
article4116.jpg
У мінулую суботу, 11 жніўня, у Рэчыцы прайшоў матч першынства Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі. ФК “Івацэвічы” сустракаліся з мясцовым “Спадарожнікам” – камандай, якая займае 3-е месца ў турнірнай табліцы і ў якой нашы рабяты выйгралі ў першым крузе з лікам 2:1.

Матч праходзіў у вострай барацьбе, гаспадары больш валодалі мячом, але наша каманда адказвала вострымі контратакамі. Пры такой гульні нічыя была б справядлівым вынікам, але літаральна за некалькі хвілін да заканчэння матча гаспадары забілі гол. Крыўднае паражэнне – 0:1. ФК “Івацэвічы” застаюцца на 7-м радку ў турнірнай табліцы.

У бліжэйшую суботу ФК “Івацэвічы” ў рамках 17-га тура на дамашняй арэне згуляе матч з ФК “Вікторыя” з Мар’інай Горкі, якая займае 10-е месца. Гэтай камандзе ў першым крузе нашы рабяты прайгралі ў гасцявой гульні з лікам 0:1.
Аляксандр ГОРБАЧ. 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий