Валявая перамога над “Энергетыкам” — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Валявая перамога над “Энергетыкам”

3 сентября 2018 - Administrator
article4168.jpg

У мінулую суботу на “Кляноўка-арэне” прайшоў матч 20-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд 2-й лігі. ФК “Івацэвічы” прымалі мінскі “Энергетык-БДАТУ” – каманду, з якой добра знаёмы па кубкавых баталіях, калі яшчэ нават не гулялі ў другой лізе.

 

“Энергетык” хаця знаходзіцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, тым не меней, мае значны багаж ачкоў, які дазваляе ім спакойна дагуляць гэты сезон. Каманда не дазваляе саперніку многа забіваць, а ў гэтай гульні мінчане, увогуле, выйшлі наперад у 1-м тайме: гэта наш абаронца Арцём Макарэвіч зрэзаў мяч ва ўласныя вароты. З лікам 0:1 каманды накіраваліся на перапынак.

Добрая фізічная форма дазволіла нашым рабятам у другім тайме завалодаць ініцыятывай, аказваць ціск на абарону саперніка і вызначыцца двойчы: спачатку гол забіў Іван Вадап’ян, а літаральна за тры хвіліны да заканчэння гульні вызначыўся Ілья Федарэнка – 2:1. Ёсць валявая перамога! Ілья Федарэнка вызначаецца ў трэцім матчы запар, ён лепшы бамбардзір каманды.

 

Наступную гульню ФК “Івацэвічы” мы ўбачым няхутка: наша каманда прапускае тур, што пройдзе ў наступныя выхадныя, пасля едзе ў Ашмяны – і толькі 22 верасня на “Кляноўка-арэне” згуляе са “СМІаўтатранс” са Смалявіч.

Аляксандр ГОРБАЧ.      

Комментарии (0)
Добавить комментарий