З тэніснай ракеткай у руцэ… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


З тэніснай ракеткай у руцэ…

1 февраля 2018 - Administrator
article3705.jpg

 17 каманд аматараў настольнага тэнісу сабраў турнір сярод працоўнай моладзі Івацэвічаў і раёна. Праводзіўся ён з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі спорту, актыўнага адпачынку і прыцягнення моладзі да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Ініцыятары правядзення – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ”.


Як засведчылі спаборніцтвы, сярод працоўнай моладзі дастаткова многа хлопцаў і дзяўчат, якія ведаюць толк у настольным тэнісе, цудоўна валодаюць ракеткай, маюць добрую рэакцыю. Спачатку пары змагаліся ў групах, пасля пачаўся плэй-оф, у ходзе якога пераканаўчую перамогу атрымаў дуэт Галіны Стэфановіч і Мікалая Цынгалёва, якія прадставілі Івацэвіцкі вузел электрычнай сувязі. На другім месцы першая каманда “Івацэвічдрэў” у складзе Таццяны Крывашэевай і Сяргея Нахімава, на трэцім – другая каманда “Івацэвідрэў” – Сяргей Мяцечка і Кірыл Кійко. пераможцы атрымалі падарукі і прызы. Спаборніцтвы прайшлі ў настолькі вострай і захапляльнай барацьбе, што мы плануем зрабіць гэты турнір рэгулярным.
Ігар САЮК, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Фота Аляксандра ГОРБАЧА.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий