Яны-то "спяць", але – спажываюць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Яны-то "спяць", але – спажываюць

16 января 2018 - Administrator
article3657.jpg

   Сённяшняя электраэнергія – прадукт не толькі самы неабходны ў кожным доме, але далёка не танны. Пры ўсім, колькасць электрапрыбораў у нашых дамах і кватэрах у параўнанні з мінулым стагоддзем вырасла ў разы. Акрамя звычнага тэлевізара ды халадзільніка з пральнай машынай, мы маем камп’ютары і мікрахвалёвыя печы, у нас працуюць зарадныя устройствы для тэлефонаў, інтэрнэт-мадэмы і прыстасаванні для прыёма ці то лічбавага тэлебачання, ці то пакета тэлевізійных каналаў “Залы”, працуюць-зараджаюцца планшэты і ноўтбукі… 

 

 

Цяперашняе спажыванне электраэнергіі фізічнымі асобамі інтэграванае, гэта значыць, ёсць пэўны ліміт для адной кватэры, які мы аплачваем па адным тарыфе, калі ліміт перавышаецца – кошт спажываемай электраэнергіі адразу ўзрастае. І даволі значна. Пры гэтым не ўлічваецца колькасць жыльцоў у кватэры ці доме.

 

 

Нагадаем гэтыя тарыфы:

 

 

 

Тарыфы  з 01.09.2017 Аб’ем спажывання,кВт-г  за месяц Тарыф, рублёў за 1 кВт-г
Для грамадзян, якія пражываюць у дамах з электраплітамі

 

да 250 кВт.г    

 

ад 250 да 400 кВт.г

 

звыш 400 кВт.г

 

0,1094

 

0,1422 

 

0,19

Для грамадзян, якія пражываюць у дамах без электрапліт

 

да 150 кВт.г

 

ад 150 да 300 кВт.г

 

Больш за 300 кВт.г

 

0,1287

 

0,16731

 

0,19

 
Для грамадзян, якія пражываюць у дамах без электрапліт і без сістэм цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і забеспячэння прыродным 
 
газам 

 

да 300 кВт.г

 

Больш за 300 кВт.г

 


0,1287

 

0,16731

 


Канечне, кожны з нас хацеў бы ўкладвацца ў той самы ліміт, каб не пераплачваць. І калі не заўсёды ўдаецца, трэба шукаць эканомію. Мы ўжо пісалі наконт лямпачак для асвятлення кватэр, якія здольныя істотна зменшыць спажыванне электраэнергіі, цяпер пагаворым пра тое, чаму зазвычай мала надаем увагі.

 

 
Гэта тыя прыборы, якія мы быццам выключаем, і яны быццам не працуюць. А ўключаюцца адным крананнем пульта кнопкі.

 

  Канешне, гэта ў першую чаргу тэлевізары, у каго ёсць – музычныя цэнтры. Той самы рэжым чакання, у які мы звычна пераводзім свой тэлевізар, калі нібыта выключаем яго, насамрэч, канешне, не выключэнне. У гэты час працуюць пэўныя часткі і дэталі. І спажываюць электраэнергію.

 

 

Колькі?

 

  Канешне, усё залежыць ад тэлевізара. Найбольш сучасныя, з малым энергаспажываннем, эканамічныя, могуць у такім “спячым” рэжыме спажываць крыху больш за 1 ват. А іншыя маркі могуць “есці” і ўсе 10. Палічым сярэдняе: 5 ват за гадзіну, у такім рэжыме тэлевізар знаходзіцца, прымем, 18 гадзін у суткі, за месяц атрымаем  5х18х30=2,7 кВт. А калі ў вас тэлевізары два?

 

 

Ідзём далей. 

Мажліва, у вас спадарожнікавае  тэлебачанне і працуе  спецыяльны прыёмнік? Ён спажывае гэтаксама каля 5-10 ват за гадзіну. Калі вы не выключаеце яго разам з тэлевізарам, значыць, марна расходуецца яшчэ каля 3 кВт за месяц.

 

  Мадэм для інтэрнэту ў вас ёсць. І яго вы, больш верагодна, не выключаеце, калі ён не трэба. Зноў жа, каля двух трацін сутак ён вам не трэба. А спажывае ён прыблізна тыя ж самыя 10 ват за гадзіну. Такім чынам, за месяц  цалкам дарэмна паліцца каля 5 кВт.

 

  Калі ў вас ёсць кухонная пліта, а ў пліце ёсць электронны таймер, то ведайце, што ён спажывае ад 4 да 6 ват. Наўрад ці ён вам трэба больш за 4 гадзіны ў суткі. Значыць, 20 гадзін у суткі кожную гадзіну расходуецца 4 ваты.  За месяц 4х20х30=2,4 кВт.

 

  Сёння для прыёма тэлебачання “Залы” выдаецца пастаўшчыком невялікі блок. І ён жа гэтаксама ў вас уключаны ўвесь час. І ўвесь час спажывае. Нават па самым мінімуме ён дарэмна напаліць за месяц 2 кВт.

 

  Ёсць у нас мікрахвалёўкі, таймер якіх можна скарыстоўваць як электронны гадзіннік. Зручна? Зручна, канешне, але ж гэтаксама расход электраэнергіі. Яшчэ лішні кілават электраэнергіі за месяц у вас знойдзецца.

 

  Цяпер згадайце пра невялікае і быццам зусім бяскрыўднае зараднае прыстасаванне для мабільных тэлефонаў. Калі яно ў вас увесь час знаходзіцца ў разетцы, то можаце смела да сваіх марных расходаў дадаць яшчэ 1 кВт электраэнергіі.

 

 
І што атрымліваецца ў суме пры самым сярэднім падліку? 2,7+3+5+2,4+2+1= 16 кВт за месяц.

 

 

Як сведчаць падлікі спецыялістаў, у сучаснай кватэры электрычныя прыборы ў рэжыме  чакання спальваюць каля 10 працэнтаў усёй затрачанай электраэнергіі (што ў нас і атрымалася, дарэчы). З аднаго боку, гэта быццам і невялікая сума ў грашах, але калі гэтыя кілаваты выводзяць лічбу спажывання электраэнергіі з ліміту, колькі даводзіцца пераплачваць? Давайце палічым. Пры спажыванні 142 кВт мы заплацім 18,2 рубля, а вось пры спажыванні 158 – ужо 26,4 рубля. Розніца адчувальная, згадзіцеся.

 

Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.
Комментарии (0)
Добавить комментарий