Новымі ўзнагародамі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Новымі ўзнагародамі

9 февраля 2018 - Administrator
article3727.jpg

 папоўнілася скарбонка філіяла “Івацэвіцкі спіртзавод”   

Лаўрэатамі конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2017 года прызнаны 263 тавары, якія выпускаюць 154 арганізацыі. 
У намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння” і ў намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння. Навінка года” – дыстыляты збожжавыя нявытрыманыя, якія выпускае філіял “Івацэвіцкі спіртзавод” ААТ “Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “Белалка”, прызнаны пераможцам штогадовага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, які праводзіцца пад патранажам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Па выніках 2017 года ў скарбонцы філіяла, акрамя гэтых дзвюх узнагарод, яшчэ Дыплом першай ступені і залаты медаль “Маскоўскага міжнароднага конкурсу спіртоў 2017”. 

 

Прадукцыя філіяла “Івацэвіцкі спіртзавод” адпраўляецца на галаўное прадпрыемства і з’яўляецца сыравінай для вытворчасці лікёра-га-
рэлачных вырабаў Брэсцкага ЛГВ “Белалка”, а па выніках рэспубліканскага конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” – лепшыя прадукты ў краіне выпускае Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “Белалка”. Рашэннем конкурснай камісіі, пераможцамі ў намінацыі “Харчовыя тавары” аб’яўлены гарэлка “Глыбіня”, гарэлка “Брэст-Літоўск гарадскі рэцэптъ”, бальзам “Майстар траў”, малінавы гайст. Акрамя таго, малінаваму гайсту прысу-
джаны статус “Напой года”, а прадпрыемству – спецыяльная ўзнагарода “Лепшы ў галіне” і дыплом “За стабільную якасць”.

Дарэчы, прадукцыя ААТ “Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “Белалка” і яго Івацэвіцкага філіяла прызнаецца лепшай далёка не ўпершыню. 
У рамках рэспубліканскага і Маскоўскага міжнароднага конкурсу спіртоў за спірты класа “люкс” на працягу трох гадоў запар філіял “Івацэвіцкі спіртзавод” заваёўваў Гран-пры. Статус “Навінка года” ў рэспубліканскім конкурсе “Лепшыя тавары Беларусі”, які атрымаў дыстылят збожжавы нявытрыманы філіяла “Івацэвіцкі спіртзавод”, атрымаць таксама было няпроста. Каб стаць таварам года, трэба было мець найлепшыя характарыстыкі і ўласцівасці, пацвярджаць адпаведную якасць сваёй прадукцыі на працягу не меней года, які папярэднічае конкурс-
наму, мець сертыфіцыраваныя сістэмы менеджменту, адпавядаючыя міжнародным патрабаванням бяспекі харчовых прадуктаў. 

Сёння, каб заставацца паспяховым прадпрыемствам, мала добра выконваць сваю работу. Трэба пастаянна думаць аб удасканаленні вытворчасці, займацца пошукам новых ідэй, штодзень аналізаваць сваю работу і сітуацыю на рынку, знаходзіць новыя рашэнні і ідэі.  
У сувязі з аб’яднаннем асноўных прадпрыемстваў алкагольнай вытворчасці ў холдынг “Мінск Крышталь Груп”, паўстала задача мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Была вывучана работа ўсіх прадпрыемстваў гэтай галіны і пралічана, што эканамічна выгадна з паловы заводаў стварыць тры моцныя. Філіял “Івацэвіцкі спіртзавод” увайшоў у гэты лік і адпаведна ўключаны ў праграму мадэрнізацыі.

Сёння прадпрыемства выпускае пяць відаў дыстылятаў: іржаны, пшанічны, ячменны, кукурузны і соладавы – і сем відаў рэктыфікацыйных спіртоў. Наперадзе, як адзначыў дырэктар філіяла “Івацэвіцкі спіртзавод” Васілій Шчурко (на здымку), правядзенне мадэрнізацыі ўсяго завода, павелічэнне яго магутнасці ўдвая – да 6000 дал спірту ў суткі, а з другога боку, прапрацоўваецца магчымасць рэалізацыі праекта па ўводзе ўстаноўкі па ўтылізацыі пасляспіртавой барды з яе сушкай. Такім чынам, чакаецца, што адходы спіртавой вытворчасці будуць ператварацца ў высакаякасны і багаты бялкамі кармавы прадукт для жывёлы. Дадзены прадукт вельмі запатрабаваны за мяжой. 
Валянціна БОБРЫК. 
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
Комментарии (0)
Добавить комментарий