Што паказаў першы месяц 2018 года? — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Што паказаў першы месяц 2018 года?

8 февраля 2018 - Administrator
article3725.jpg

 Агульная вытворчасць малака ў сельгаспрадпрыемствах раёна за студзень 2018 года склала 8,1 тыс. тон, гэта – 108,4 працэнта да студзеня мінулага года. Такім чынам, паказчыкі першага месяца новага года выклікаюць няхай стрыманы, але аптымізм, бо ў фізічным вымярэнні мы надаілі на 630 тон малака болей, таварнасць рэалізаванага малака склала 89,9 працэнтаў. Сярэдні надой на карову склаў 425 кілаграмаў і павялічыўся на 29 кілаграмаў.


Найбольшы працэнт валавой вытворчасці малака за студзень 2018 года адзначаецца ў ААТ “Новыя Стайкі” – 138,2 працэнты, СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблгаз” – 119,1, ДП эб “Майск” – 118,3, ААТ “Косава” – 116, ААТ “Аброўскі” – 115,2, ААТ “Мілейкі” – 110,5 працэнта. Найлепшыя сярэднясутачныя надоі маюць такія гаспадаркі, як ААТ “Святая Воля” – 19,46 кг малака ад каровы, ААТ “Квасевічы” – 18,53 кг, СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблгаз” – 18,0 кг. У той жа час сярэднесутачны надой на карову складае 13,58 кг. Як бачыце, многім нашым сельгаспрадпрыемствам, як кажуць, ёсць куды расці, мы чакаем паляпшэння спраў найперш ад валаўтваральных гаспадарак – такіх, як ААТ “Целяханы-агра”, ААТ “Перамога”, ААТ “Горталь”, ААТ “Аброўскі”, ААТ “Мічурынск”. Хаця ў апошні час, трэба адзначыць, зрухі да лепшага ў галіне жывёлагадоўлі ў гэтых гаспадарках назіраюцца – тым болей, што ў чатырох сельгаспрадпрыемствах раёна з’явіліся новыя кіраўнікі: ААТ “Аброўскі” ўзначаліў Віталь Доўста, ААТ “Целяханы-агра” – Павел Саўчанка, ААТ “Падстарынь” – Сяргей Шамярэй, ААТ “Івацэвічыагратэхсэрвіс” – Генадзь Каранеўскі. Як вынік, паляпшаецца якасць кармоў, больш граматна праведзена работа па размеркаванні гэтых самых кармоў, тэхналогія прыгатавання кармоў стала захоўвацца ў абавязковым парадку... Дый зіма, у цэлым, пакуль прадказальная, нескладаная для жывёлавода.

Што тычыцца вытворчасці (вырошчвання) жывёлы, то за першы месяц года атрымана 654 тоны, гэта 118,5 працэнтаў да студзеня мінулага года. Дастойныя прывагі атрыманы ў такіх сельгаспрапрыемствах, як СВУ “Даманава” РВУП “Брэстаблгаз” – 754 грамы, ААТ “Святая Воля” – 702, ААТ “Квасевічы” – 701, ААТ “Аброўскі” – 606, ААТ “Любішчыцы” – 602, ААТ “Косава” – 601, ААТ “Мілейкі” – 600 грамаў. З пачатку года атрымана 1 815 цялятак прыплоду – на 278 болей, чым у папярэднім годзе, невытворчае выбыццё маладняку буйной рагатай жывёлы – 149 галоў (-28 да года мінулага).     
Павел ПЯСЕЦКІ, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.     
Комментарии (0)
Добавить комментарий