Уносяць калійныя ўгнаенні — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Уносяць калійныя ўгнаенні

6 марта 2013 - Administrator
article189.jpg

Напачатку гэтага тыдня прыкметна пахаладала і падмарозіла. І гэта паспрыяла ходу некаторых палявых работ, якія ўжо распачаліся. Размова ідзе аб падкормцы кармавых угоддзяў, аб унясенні мінеральных угнаенняў пад яравыя.


Такую магчымасць многія сельгаспрадпрыемствы скарысталі і паскорылі ход гэтай работы. Да такіх адносіцца і сельгаскааператыў “Целяханы-агра”, дзе калійныя ўгнаенні пад яравыя ўнесены сёлета ўжо больш чым на 250 гектарах, а ўсяго прыкладна на 1600 гектарах (уносіліся мінеральныя ўгнаенні з восені мінулага года), амаль пад усю яравую сяўбу. На ўнясенні калійных угнаенняў задзейнічаны агрэгат “РАСА”, які прадукцыйна выкарыстоўвае механізатар Мікалай Віктаровіч (на здымку).
Шматгадовыя травы, сенажаці і пашы па раёне падкормлены каліем прыкладна на 2500 гектарах, пад яравыя гэтыя тукі ўнесены на 14000 гектарах. Важна цяпер актыўна весці гэтыя работы і назапашваць неабходную колькасць мінеральных угнаенняў.
Міхаіл РУДНІЦКІ. 

Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев