А веласіпеды ўсё крадуць і крадуць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


А веласіпеды ўсё крадуць і крадуць

24 ноября 2017 - Administrator
article3556.jpg

 Работніца аднаго з ларкоў, што месціцца на пляцоўцы па вул. Дэпутацкай у Івацэвічах, прыехала на работу на веласіпедзе, прышпіліла яго да плоту – літаральна на адлегласці каля 2-х метраў. Веласіпед стаяў, а бліжэй к вечару – знік. Жанчына стала тэлефанаваць у міліцыю, гэты двухколавы транспартны сродак знайшлі праз пару дзён у адным з двароў па вул. М. Танка райцэнтра.


А вось другі веласіпед, што пакінуў непрышпіленым каля Івацэвіцкай ЦРБ пажылы мужчына, так і не знайшлі. Дзядуля схадзіў “на хвілінку” да вузкага спецыяліста, але гэтай хвілінкі злодзею хапіла, каб прысвоіць гэтую патрэбную рэч.

У нашым раёне колькасць крадзяжоў веласіпедаў толькі павялічваецца, пра гэта паведамлялася не раз – у тым ліку і на старонках раённай газеты, тым не меней, многія па-ранейшаму абыякава ставяцца да неабходнасці замыкаць гэты транспартны сродак, утрымліваюць яго на лесвічных пляцоўках. Чакаюць праблем?

ххх
78-гадовая жанчына з в. Верашкі ледзь не страціла прытомнасць, калі адкрыла раніцай куратнік – прапалі сем курэй і певень. Калі на месца здарэння прыехалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, то ўсіх здзівіў наступны факт: сабака быў прывязаны каля куратніка, але адрэагаваў на з’яўленне чужых людзей… віляннем хваста. Магчыма, ён гэтак жа адрэагаваў і на наведванне злодзея? Калі вы трымаеце гаспадарку, то сабака павінен быць усё ж такі больш агрэсіўным... Узбуджана крымінальная справа.
Дзяніс ВАЛОШЧЫК, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.           
Комментарии (0)
Добавить комментарий