40 базавых велічынь за падман — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


40 базавых велічынь за падман

19 июля 2018 - Administrator
article4069.jpg

 Жыхар Івацэвічаў Р. вырашыў “дапамагчы” свайму сябру, які трапіў у няпростую жыццёвую сітуацыю і аказаўся на лаве падсудных. Р. праходзіў сведкай па справе, у судзе ён даў заведама падманныя паказанні на карысць абвінавачанага. Але ў ходзе далейшага разгляду справы высветлілася, што Р. гаворыць няпраўду, падманвае суд, у зале якога казаў, што будзе гаварыць праўду і толькі праўду. 


Як вынік, у адносінах да Р. была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 400 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Заведама падманныя паказанні”. Вынікі разгляду не парадавалі мужчыну: яму прыйшлося заплаціць 40 базавых велічынь штрафу за спробу падмануць суд,  каб “выгарадзіць” сябра.
Віталій ПУШЫЛА, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.   
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий