А што захоўваецца на вашых старонках у інтэрнэце? — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


А што захоўваецца на вашых старонках у інтэрнэце?

6 октября 2016 - Administrator
article2715.jpg

 З пачатку бягучага года Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана шэсць крымінальных спраў у адносінах да жыхароў Івацэвіцкага раёна па арт.343 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў”. Двое грамадзян ужо асуджаны да пазбаўлення волі на два гады кожны з адтэрміноўкай прысуду на адзін год, па астатніх справах вядзецца след-

ства, і кожны з гэтых падазраваемых сядзе на лаву падсудных.

Якім чынам парушылі закон гэтыя шэсць грамадзян? Перадгісторыя амаль ва ўсіх выпадках аднолькавая: яны знаходзілі ў інтэрнэце ролік парнаграфічнага характару і размяшчалі яго на сваіх персанальных старонках – у “Одноклассниках”, “Вконтакте”. Большасць з іх нават не здагадвалася, што, размяшчаючы парнаграфічны матэрыял на агульнадаступнай старонцы, яны парушаюць закон. Вось і ў апошнім выпадку малады чалавек, які раней ніколі не меў праблем з законам, выхоўваецца ў добрай сям’і, жыве заможна, мае дарагі аўтамабіль, сцвярджае, што яму і ў галаву не прыходзіла, што размяшчэнне такога роліка, які яго моцна ўразіў, на сваёй старонцы “Вконтакте” – гэта злачынства. Але, як вядома, няведанне закона не вызваляе ад адказнасці. А праваахоўныя органы, адзначу, рэгулярна праводзяць маніторынг старонак сацыяльных сетак, тым болей, яны лёгка даступныя.

Адзін з выпадкаў, увогуле, уразіў нават самых вопытных следчых. Жанчына, жыхарка нашага раёна, якой ужо болей за 40 гадоў, размясціла на сайце знаёмстваў некалькі сваіх фотаздымкаў, на якіх яна… цалкам аголеная… Магчыма, гэта моцна ўразіла наведвальнікаў сайта знаёмстваў, але ў адносінах да жанчыны была ўзбуджана крымінальная справа, яна села на лаву падсудных… Праблема становіцца маштабнай, таму вельмі прашу жыхароў Івацэвіцкага раёна падумаць, перш чым наведвацца на парнаграфічныя сайты, тым болей, скачваць адтуль відэаматэрыялы.
Аксана КОРЗУН, следчы Івацэвіцкага райаддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Комментарии (2)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев