Атаварваўся па чужой картцы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Атаварваўся па чужой картцы

26 апреля 2018 - Administrator
article3909.jpg

Хто з нас не сутыкаўся з сітуацыяй: ледзь не забыў ці, увогуле, забыў банкаўскую пластыкавую картку, калі скарыстаўся паслугай банкамата? У падобнай сітуацыі аказаўся і жыхар Івацэвічаў В., які забыў картку ў прыёмніку банкамата. Але доўга безгаспадарнай картка не была: яе з прыёмніка забраў 35-гадовы жыхар Івацэвічаў, які не стаў шукаць гаспадара ці аддзяленне банка, каб перадаць прапажу, а вырашыў пакарыстацца ёй.

 

Дзейнічаў В. даволі хітра: наведаўся ў гандлёвую кропку і, ведаючы, што тавар на суму да 20 руб. адпускаецца без увядзення пін-коду (картка бескантактная), затаварыўся ў магазіне “Санта” адзін раз, пасля яшчэ раз на гэтую суму ў гэтай жа гандлёвай кропцы купіў гарэлку і закуску. Але ж гаспадар пластыкавай банкаўскай карткі быў падключаны да паслугі СМС-паведамлення: як толькі з карткі здымаюць грошы, то прыходзіць СМС.

 

Цяпер уявіце сабе, якая роспач ахапіла мужчыну, калі ён убачыў, што з карткі дробнымі порцыямі “ўцякаюць” грошы. Але СМС-паведамленне змяшчае і інфармацыю аб тым, у якім канкрэтна гандлёвым прадпрыемстве зроблена пакупка. Мужчына скокнуў за руль аўтамабіля, прыехаў у “Санту”, але зразумеўшы, што сам злодзея ён не знойдзе, патэлефанаваў у міліцыю.

 

Прыехала аператыўная група ў “Санту”, пачалі разбірацца. Устанавілі прадаўца, хто адпускаў тавар В., яна апісала пакупніка, з дапамогай сістэмы відэаназірання яшчэ лепш “пазнаёміліся” з падазроным. Далей сітуацыя развівалася нават камічна: зламыснік ужо паспеў выпіць гарэлку, закусіў і накіраваўся ў “Санту” за новай порцыяй. Тут ён і быў затрыманы…

Узбуджана крымінальная справа. Урон пацярпеламу зламыснік поўнасцю пакрыў.

Сяргей ПАДСАДНЫ, следчы па асабліва важны справах райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.       

Комментарии (0)
Добавить комментарий