Дапамажыце ўстанавіць браканьера — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дапамажыце ўстанавіць браканьера

28 февраля 2018 - Administrator
article3778.jpg

У інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету паступіла паведамленне аб тым, што ў адным з кварталаў Вулькаўскага лясніцтва ДЛГУ “Целяханскі лясгас” знойдзена туша самкі аленя высакароднага (непадалёку ад Выганашчаў). Падчас выезду на месца здарэння высветлілася: самка загінула ў выніку агнястрэльнага ранення.


Узбуджана крымінальная справа, вядзецца следства. Просім жыхароў Івацэвіцкага раёна, найперш Целяханшчыны: калі вам вядомы хоць якія-небудзь абставіны дадзенага здарэння, то тэлефануйце, калі па ласка, па наступных нумарах тэлефонаў: 9-39-34, 9-27-02, 9-26-83.

Сяргей ПАДСАДНЫ, следчы па асабліва важных справах Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Комментарии (0)
Добавить комментарий