Дарога забірае жыцці маладых — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дарога забірае жыцці маладых

2 марта 2016 - Administrator
article2282.jpg

У мінулыя выхадныя дні аўтааварыя прывяла да першай ахвяры ДТЗ у бягучым годзе. Гэта адбылося на самай аварыйнай аўтадарозе нашага раёна Івацэвічы-Пінск-Столін,  непадалёку ад павароту на в. Аброва.

Грузавы МАЗ, які перавозіў лесанарыхтоўчую сыравіну, рухаўся ў бок Івацэвічаў, насустрач імчаў легкавік “Фольксваген Гольф”, за рулём – маладая жанчына 1992 г.н., жыхарка вёскі Хадакі. Раптам не вытрымала прычэпнае прыстасаванне МАЗа, прычэп адарваўся, выехаў на паласу сустрэчнага руху і на ўсёй хуткасці ўрэзаўся ў “Гольф”. Вадзіцель легкавіка загінула; 2-гадовая дачка і яшчэ адзін мужчына, якія знаходзіліся ў салоне, моцна не пацярпелі, іх жыццям нішто не пагражае.

 

У адносінах да вадзіцеля МАЗа ўзбуджана крымінальная справа.

Вельмі просім вадзіцеляў, прадстаўнікоў інжынерна-тэхнічных службаў уважліва сачыць за тэхнічным станам аўтатэхнікі. Па папярэдніх даных, у дадзенай сітуацыі не вытрымаў зварачны шоў, таму прычэп і адарваўся. Вялікія нагрузкі не вытрымлівае нават метал, таму вельмі важна своечасова праводзіць дыягностыку, бо потым яго ўжо рабіць бывае позна.

Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

Комментарии (2)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев