Якія вынікі работы Следчага камітэта ў 2017-м годзе? — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Якія вынікі работы Следчага камітэта ў 2017-м годзе?

9 марта 2018 - Administrator
article3805.jpg

 Супрацоўнікамі Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта ў мінулым годзе прынята да разгляду 581 крымінальная справа. Большая частка з іх скончана, накіравана ў суд. У цэлым, мінулы год аказаўся даволі няпростым для следчых раёна, бо назіраўся рост злачыннасці, калі параўноўваць з папярэднімі гадамі. 

Больш падрабязна пра вынікі 2017 года мы гутарым з начальнікам Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Вадзімам Лішко.

– Вадзім Мікалаевіч, у разрэзе злачыннасці як выглядае 2017 год?
– Колькасць крымінальных спраў, узбуджаных райаддзелам Следчага камітэта, у 2017-м годзе павялічылася – на 34 больш, чым у папярэднім годзе. Узбуджана больш крымінальных спраў па арт. “Хуліганства” – усяго 33 крымінальныя справы, “Махляр-ства” – 15. А найбольш узбуджана крымінальных спраў па арт. “Крадзеж” – гэта самы распаўсюджаны від парушэнняў Закона.

– Што непакоіць вас як кіраўніка райаддзела і грамадзяніна краіны?
– Тое, што зафіксаваны высокі ўзровень крадзяжоў, непакоіць, але ж гэта традыцыйна самы распаўсю-джаны від злачынства. Насцярожвае, што больш становіцца злачынстваў, якія звязаны з агульным “паглынаннем” большасці з нас так званай сусветнай павуцінай. Рознага кшталту дзялкі купляюць і прадаюць тавар, толкам не бачачы пакупніка ці прадаўца ў вочы – гэтая магчымасць вельмі “натхняе” зламысніка... Згадаю гісторыю, калі дзяўчына з Івацэвічаў прадавала смартфон пакупніцы праз сацыяльную сетку; цёмна вечарам яны сустрэліся для гандлёвай здзелкі ў райцэнтры. Пакупніца пырснула ў твар гаспадыні смартфона газ з пярцовага балончыка, адабрала смартфон  і кінулася наўцёкі. Яе знайшлі толькі праз некалькі дзён. Або купля-продаж бараніны праз інтэрнэт, калі зноў-такі махляр з нашага раёна завалодаў прадукцыяй аднаго з фермераў… Час стаў іншым; калісьці пакупнік стаяў перад прадаўцом, адзін другога бачылі, а сёння многае інакш… А колькі фактаў вымагальніцтва праз сацыяльныя сеткі, колькі фактаў скарыстання чужой банкаўскай пластыкавай карткай і крадзяжоў з гэтай карткі! Мы неаднаразова выступаем у СМІ, у тым ліку і ў раённай газеце “Івацэвіцкі веснік”, папярэджваем аб тым, што інтэрнэт-ашуканствы – далёка не рэдкасць. 

– У апошні час у нашым раёне назіраецца рост злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў…
– Так, за мінулы год узбуджана 10 крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў. Толькі восенню 2017 года ўзбуджана чатыры крымінальныя справы ў адносінах да жыхароў в. Быцень. Аднаму з ліку гэтых абвінавачаных інкрымінуецца збыт наркатычных сродкаў, а санкцыя па ч. 3 арт. 328 прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Калі чалавек парушаў Закон, вырошчваючы каноплі “для сябе”, то гэта зусім іншае, чым вырошчваць, захоўваць і камусьці прапаноўваць наркотык… 
 
– З другога боку, 2017 год запомніцца тым, што ў нашым раёне не зарэгістравана ніводнага забойства.     
– Так, кожны год у нас фіксавалася два-тры забойст-
вы, у 2017-м годзе – ніводнага. Гэта, канешне, заспакойвае, але, лічу, глядзець трэба глыбей на гэтую праблему. Бо, калі казаць пра нашы праблемы, то непакоіць, што цвярозасць так і не стала нормай для грамад-
ства; людзі паміраюць ад алкагольнай “перадозы” – 19 чалавек за 2017 год (18 мужчын і адна жанчына), у іх ліку ёсць і маладыя. Дзевяць жыхароў раёна звялі рахункі з жыццём (суіцыд), у іх ліку сем мужчын і дзве жанчыны. Такім чынам, 28 чалавек мы страцілі па “не-абавязковых” прычынах. Лічу, што гэта вельмі многа для нашага раёна.  

– У папярэдніх інтэрв’ю вы часта звярталі ўвагу, што мала раскрыць злачынства – вельмі важна зрабіць так, каб урон пацярпеламу быў кампенсаваны… 
– За 2017 год пацярпелым у выніку самых розных злачынстваў быў нанесены ўрон на суму 66 562 рублі, вінаватыя кампенсавалі 51 337 рублёў, гэта каля 80 працэнтаў ад патрабуемай сумы. Гэта дастаткова высокі паказчык, за які не сорамна і на ўзроўні вобласці. Адзначу, што работа ў дадзеным кірунку праве-
дзена даволі сур’ёзная ў 2017-м годзе; прыкладна на 35 працэнтаў больш ад агульнай сумы мы кампенсавалі пацярпелым, чым у 2016-м годзе.

– Штат супрацоўнікаў Следчага камітэта немаленькі. Хто ўваходзіць у лік лепшых следчых райаддзела?
– Не магу не адзначыць работу старшага следчага Дзяніса Валошчыка, следчых Вадзіма Жданюка, Аксану Корзун, якія вылучаюцца настойлівасцю і прынцыповасцю і якія закончылі найбольшую колькасць крымінальных спраў. Не магу не па-
дзякаваць і не адзначыць прафесіяналізм вопытных нашых супрацоўнікаў – Андрэя Пра-
дзільшчыкава, Сяргея Падсаднага, Віталія Пушылу... На іх, без перабольшвання, трымаецца наш райаддзел. 
Гутарыў Аляксандр ГОРБАЧ. 
Комментарии (0)
Добавить комментарий