Каму замінае прыгажосць? — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каму замінае прыгажосць?

9 января 2018 - Administrator
article3643.jpg

Івацэвічы напярэдадні навагодніх свят упрыгожыліся так, як ніколі. Прыемна прайсці па цэнтральных вуліцах і днём, і ноччу. Але, як сведчыць практыка, ёсць людзі, каму гэтая прыгажосць замінае.


Так, двое маладых людзей, адзін з іх непаўнагадовы (2001 г.н.), а другі – паўнагадовы (1998 г.н.) – у адну з начэй напярэдадні Новага года, пасля таго, як выпілі піва, пачалі “граміць” ажурны плот па вул. Леніна (насупраць атэлье “Стыль”). Хлопцы былі не адны, за імі назірала дзяўчына, з якой яны выйшлі на вячэрні “праменад”. Хлопцы разбілі ўсе 13 верхніх пралётаў плоту, адзін з іх вырашыў “прыхапіць” гірлянду, сарваў яе з ёлкі. За дзеяннямі іх, як лічылі яны, ніхто не сочыць, тым не меней, у хуткім часе абое былі затрыманы.


Узбуджана крымінальная справа. Маладым людзям (або іх бацькам) прыйдзецца аднаўляць плот за ўласныя сродкі, адказваць у судзе за свой учынак па ўсёй строгасці закона.

Віталь ПУШЫЛА, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.  

Комментарии (0)
Добавить комментарий