Карупцыянер на лаве падсудных — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Карупцыянер на лаве падсудных

20 февраля 2018 - Administrator
article3755.jpg

 У 2017-м годзе супрацоўнікамі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі райаддзела міліцыі сумесна з работнікамі пракуратуры і іншых падраздзяленняў выяўлена 12 фактаў карупцыйных злачынстваў. 


У ліку такіх злачынстваў і дзейнасць арганізаванай злачыннай групы, у склад якой уваходзілі жыхары Івацэвічаў і Баранавічаў, якія падманвалі страхавыя кампаніі тым, што інсцэніравалі дарожна-транспартныя здарэнні; факты злачыннай дзейнасці былога старшыні СВК “Пагор’е”; злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі старшыні трох жыллёва-спажывецкіх кааператываў у Івацэвічах. 

Падрабязна пра гэтыя крымінальныя здарэнні “ІВ” ужо расказваў сваім чытачам. Вось яшчэ некаторыя факты.
Ф., загадчык машыннага двара ДУП “Івацэвіцкае ПМС”, с 2013 да 2015 года заносіў заведама падманныя дадзеныя ў нарады аб выкананні зварачных работ, чым нанёс прадпрыемству ўрон у суме 6 925,5 руб. Пасля правядзення расследавання крымінальнай справы Ф. прызнаны вінаватым, і судом Івацэвіцкага раёна асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі са штрафам у памеры 300 базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-выканаўчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на 5 гадоў.

Івацэвіцкім райаддзелам Следчага камітэта завяршаецца папярэдняе расследаванне па крымінальных справах, узбуджаных у адносінах да К., былога намесніка дырэктара філіяла “Целяханскі” ДП “Беларусьторг”. Яна падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэкса, і якая пры садзейнічанні другіх работнікаў прадпрыемства аформіла і прадставіла падманныя дакументы, на аснове якіх пасля яе родзічам незаконна былі зроблены выплаты грашовых сродкаў прадпрыемства.

Ажыццяўляецца папярэдняе расследаванне па крымінальных справах, узбуджаных у адносінах да Р., вядучага інспектара абласнога ўпраўлення Дэпартамента Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, які, знаходзячыся на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна, неаднаразова ад прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый атрымліваў у якасці хабару матэрыяльныя каштоўнасці за рашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Па дадзеных фактах узбуджана пяць крымінальных спраў.

Распаўсюджаны характар на тэрыторыі раёна па-ранейшаму носяць парушэнні заканадаўства аб дзяржаўнай статыстыцы, у тым ліку факты наўмыснага скажэння службовымі асобамі статыстычнай справаздачнасці, якія здзейснены з мэтай ухілення ад адказнасці за невыкананне паказчыкаў у рабоце.

Так, у 2017-м годзе былі выяўлены два факты, па выніках якіх узбуджаны крымінальныя справы па ч. 2 арт. 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Адна крымінальная справа ўзбуджана ў адносінах да М., брыгадзіра МТФ “Стайкі” ААТ “Новыя Стайкі”, якая са студзеня да кастрычніка 2016 года ўносіла заведама падманныя дадзеныя ў справаздачы. Другая крымінальная справа 
ўзбуджана ў адносінах да К., брыгадзіра МТФ “Амяльная” ААТ “Мічурынск”, якая з 2014 па снежань 2016 года ўносіла падманныя дадзеныя ў справаздачы аб прыросце жывой масы буйной рагатай жывёлы.
Сяргей ЮНКЕВІЧ, старшы оперупаўнаважаны групы БЭЗ Івацэвіцкага РАУС.   
Комментарии (0)
Добавить комментарий