Лёгка адкрылі, лёгка завялі… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Лёгка адкрылі, лёгка завялі…

20 июня 2018 - Administrator
article4021.jpg

Жыхар Івацэвічаў Ц., які пражывае ў шматпавярхоўцы па вул. 60 год Кастрычніка, у адну з раніц выглянуў з акна кватэры на прыдамавую тэрыторыю і аслупянеў – знік ягоны легкавік ВАЗ 21013. Мужчына выскачыў на вуліцу, але аўтамабіля, на якім ён перасоўваўся яшчэ ўчора, і след прастыў.

Ц. выклікаў міліцыю.


У ходзе аператыўна-следчых дзеянняў стала вядома: крадзеж на сумленні двух маладых жыхароў Яглевічаў – аднаму з іх 19 гадоў, другому – 22. Яны змаглі адносна лёгка адкрыць дзверцы аўто і запусціць рухавік. Аўтамабіль, на якім яны добра пакаталіся, злодзеі пакінулі каля ляснога масіву непадалёку ад вёскі Яблонка. Цяпер кожны з іх абвінавачвае другога ў здзяйсненні злачынства.

Узбуджана крымінальная справа.

Аляксандр ЖУРКО, старшы следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий